Темы

Для кіраўскіх велагоншчыкаў мэта адна — перамога!

Для кіраўскіх велагоншчыкаў мэта адна — перамога!

У гэтыя дні выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай СДЮШАР знаходзяцца ў Магілёве. Тут праходзяць самыя галоўныя спаборніцтвы для юных велагоншчыкаў — абласная спартакіяда школьнікаў.

Старшы трэнер па веласпорту Юрый Цішкоў і трэнер Павел Белахвостаў даюць устаноўку перад стартам лепшай на бягучы момант велагоншчыцы ў рэспубліцы ў сваім узросце Паліне Конрад і аднаму з найбольш перспектыўных сённяшніх выхаванцаў аддзялення веласпорту СДЮШАР Антону Гарачкову

Мэта, з якой адправіліся нашы спартсмены на чарговыя старты, толькі адна — перамога! А іншай быць і не можа. Кіраўская школа веласіпеднага спорту даўно заваявала статус флагмана ў Магілёўскай вобласці. Выхаванцы СДЮШАР з ніводных абласных спаборніцтваў не вяртаюцца дадому без заваяваных прызавых месцаў, часцей за ўсё — першых. Акрамя таго, нашы велагоншчыкі з гонарам прадстаўляюць Прыдняпроўскі край на рэспубліканскім узроўні.

Мінулы год не быў выключэннем у плане спартыўных перамог. Кіраўчане сталі першымі ў абласной спартакіядзе школьнікаў, абласной спартакіядзе сярод ДЮСШ на шашы і на трэку, Алімпійскіх днях моладзі. Радуюць нашы веласіпедысты сваімі выступленнямі і ў асабістым заліку.
Дасягненні не прыходзяць самі па сабе. За імі стаіць карпатлівая работа як саміх рабят, так і іх трэнераў. Юрый Цішкоў працуе з рабятамі ўжо 35 год. За гэты час ён падрыхтаваў шмат спартсменаў. Ёсць сярод іх і тыя, хто трапіў у вялікі спорт, і сёння бліскуча выступае нават на міжнароднай арэне. 12 гоншчыкаў з Кіраўшчыны на бягучы момант уваходзяць у розныя саставы нацыянальнай зборнай Беларусі, а двое — у асноўны, самага высокага рангу.

Расце і трэнерская змена. Юрый Георгіевіч перадае вопыт свайму маладому калегу Паўлу Белахвоставу, які калісьці сам займаўся на аддзяленні веласпорту, а цяпер працуе разам са сваім настаўнікам. Прычым вельмі паспяхова, аб чым сведчыць той факт, што ён прызнаны “Лепшым па прафесіі” ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму ў штогадовым спаборніцтве сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2018 год.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость