Темы

Дзеля зніжэння захворваемасці туберкулёзам

У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ад 20 лютага 2015 г. №5-7 “Аб мерах па зніжэнні захворвання на туберкулёз і арганізацыі правядзення рэнтгенафлюараграфічнага абследавання ў 2015 годзе” ў раёне праводзіцца суцэльнае рэнтгенафлюараграфі-чнае абследаванне насельніцтва. Спецыялісты перасовачных рэнтгенафлюараграфічных установак філіяла УЗ “Бабруйская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі імя У.В. Марзона” “Бабруйскі супрацьтуберкулёзны дыспансер” у перыяд да 30 красавіка г.г. абследуюць жыхароў сельскіх населеных пунктаў раёна. Гараджане могуць зрабіць такое абследаванне ў рай-паліклініцы да 1 снежня г.г.
Кіраўнікам арганізацый раёна, старшыням сельскіх Саветаў дэпутатаў належыць аказваць садзейнічанне ў праходжанні насельніцтвам рэнтгенафлюараграфічнага абследавання, па дастаўцы жыхароў сельскіх населеных пунктаў да перасовачных флюараграфічных установак.
Супрацоўнікі раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва абавязаны аказваць дапамогу медыцынскім работнікам па дастаўцы на абследаванне інвалідаў, пенсіянераў па ўзросту.
Наяўнасць рэнтгенафлюараграфічнага абследавання абавязаны правяраць супрацоўнікі РАУС пры рэгістрацыі грамадзян на пастаяннае або часовае месца пражывання, а таксама ў жыхароў раёна, затрыманых за бадзяжнічаства, членаў няўдачных сем’яў, уключаных у праграму “Быт”, прыцягваемых за адміністрацыйныя правапарушэнні.
Міліцыянерам таксама належыць забяспечваць дастаўку хворых на туберкулёз для прымусовага лячэння на працягу 5 дзён пасля ўступлення ў сілу рашэння суда, аказваць неабходную дапамогу ў прыцягненні на абследаванне асоб з падазрэннем на заразныя формы туберкулёза.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость