Темы

Фінал дастойных апанентаў — у Кіраўску прайшлі міні-футбольныя спаборніцтвы сярод школьнікаў

Фінал дастойных апанентаў — у Кіраўску прайшлі міні-футбольныя спаборніцтвы сярод школьнікаў

На стадыёне СДЮШАР прайшлі раённыя спаборніцтвы па міні-футболе ў межах Спартакіяды школьнікаў. Удзел у іх прынялі 8 каманд хлопчыкаў з устаноў адукацыі раёна. Аб тым, як праходзіў турнір, рэдактару Інтэрнэт-рэсурса расказаў галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Максім Хамічэнка.

Зборныя былі падзелены на 2 падгрупы — удзельнікі адной з іх выяўлялі мацнейшых на міні-футбольнай пляцоўцы, для другой такая ж па памерах была абсталявана на футбольным полі. Згодна рэгламенту спаборніцтваў у финальную частку выходзілі па 2 лепшыя каманды з падгруп. Імі сталі прадстаўнікі абедзвюх гарадскіх школ, а таксама Барчыцкага УПК ДС-СШ і Мышкавіцкай СШ. Каманды згулялі паміж сабой яшчэ па адной кругавой сістэме.

У выніку паядынкаў вызначыліся пары для розыгрышу прызавых месцаў. У матчы, у якім вырашаўся лёс трэцяга месца, мышкавіцкія школьнікі перамаглі сапернікаў з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага з лікам 3:1.У рашаючым паядынку за першае месца сустрэліся юныя футбалісты СШ №1 і Барчыцкага УПК ДС-СШ. Гэта быў матч дастойных апанентаў — ніхто не хацеў саступаць пальму першынства. Ужо ў пачатку сустрэчы школьнікі з горада двойчы паразілі вароты барчыцкіх рабят, аднак напрыканцы першага тайма яны прайгравалі 2:3. Пасля перапынку кіраўчане ўзвінцілі тэмп і тройчы дабіліся поспеху. А за 2 мінуты да канца матча лік стаў 5:4, але на большае рабят з Барчыц крыху не хапіла. Мінімальная перамога каманды СШ№1.

______________

У гэты ж дзень вучэбна-трэніровачны збор быў праведзены з юнымі футбалісткамі. Сфарміравана зборная каманда раёна, якая будзе абараняць гонар Кіраўшчыны ў фінале абласной спартакіяды школьнікаў. З 25 па 30 сакавіка для дзяўчат арганізаваны яшчэ адзін вучэбна-трэніровачны збор, які праходзіць у Чыгірынцы.

Фота Максіма ХАМІЧЭНКІ.

 

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость