Темы

Каб мароз кіраўчанам шкоды не нанёс…

Каб мароз кіраўчанам шкоды не нанёс…

Мароз-1

Мароз-2

Мароз-3

Мароз-4

У апошнія дні каляндарнай зімы ў сувязі з надыходам арктычнага паветра ў Беларусі пануюць моцныя маразы. Нягледзячы на тое, што тэмпературны фон на 7-13 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму, марозны рэкорд пакуль не пабіты: у ноч на 1 лютага 1956 года ў Беларусі быў зафіксаваны мінус 41 градус. Па прагнозах сіноптыкаў, халоднае надвор’е захаваецца да канца лютага. 

Усе экстраныя службы раёна працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Дзякуючы добра нала­джанай рабоце на тэрыторыі нашага раёна ніякіх надзвычайных сітуацый не зарэгістравана. У той жа час меры перасцярогі не будуць залішнімі.
Неабходна быць пільнымі і асцярожнымі лю­дзям. Асноўная небяспека падчас маразоў — пераахаладжэнне арганізма і абмаражэнне. Яно, як правіла, суправаджаецца агульным пераахаладжэннем і часцей за ўсё закранае вушы, нос, пальцы рук і ног. Прычыны, якія спрыя­юць абмаражэнню, — цеснае і сырое адзенне і абутак, фізічная стома, голад, вымушанае доўгае нерухомае становішча, папярэдняя халадавая траўма, аслабленне арганізма ў выніку перанесеных захворванняў, у тым ліку хранічных — захворванні сасудаў ніжніх канечнасцей і сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Што варта ўліч­ваць ва­дзіцелям гэтымі марознымі днямі? Найперш трэба задумацца, наколькі неабходна вам ехаць уласным транспартам, бо пры марозе звыш 25 С0 знос аўтамабіля вырастае ў дзе­сяць разоў у параўнанні з летнім сезонам. Калі ж іншага выхаду няма, то аўтамабіль трэба рыхтаваць да маразоў загадзя — праверыць акумулятар, сістэму запуску рухавіка, заліць сінтэтычнае ці паўсінтэтычнае масла, дадаць антыфрыз у вадкасць для сістэмы ахаладжэння.
Асаблівую ўвагу неабходна надаваць захаванню правілаў пажарнай бяспекі. Так, падчас моцных маразоў паліць печ неабходна не больш за паўтары гадзіны па два-тры разы ў дзень, каб пазбег­нуць яе перакалу.
Адна з самых распаўсюджаных праблем эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання ў халодную пару года — абледзяненне вонкавай часткі дымаходу, што можа прывесці да яго закупоркі. Неабходна своечасова праводзіць агляд дымаходаў і вентыляцыйных каналаў.
Фотакалаж
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: машыніст кацельні ААТ «Кіраўск-лён» УКП «Жылкамгас» Максім Вароніч кантралюе працэс падачы цяпла ў жылыя дамы кіраўчан, а таксама размешчаныя побач установы і арганізацыі горада; утульна і камфортна выхаванцам ясляў-садка №4 горада, малышы з задавальненнем займаюцца і гуляюць у цёплых памяшканнях; кіраўчаніну Уладзіміру Іваніцкаму не страшныя ніякія маразы, упэўненасці яму надае дастатковы запас паліва, своечасова уцепленыя вокны і дзверы.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость