Калі работа любімая, яна заўсёды ў радасць! — лічыць настаўнік фізічнай культуры і здароўя з Кіраўска Аляксандр Каранкевіч

Калі работа любімая, яна заўсёды ў радасць! — лічыць настаўнік фізічнай культуры і здароўя з Кіраўска Аляксандр Каранкевіч

А.С.Каранкевіч праводзіць урок са старшакласнікамі

Падмурак да трываласці здароўя і добрага самаадчування чалавека закладваецца з ранняга дзяцінства з дапамогай заняткаў фізкультурай і спортам. Прыцягнуць дзяцей да гэтага, развіць у іх цікавасць і прыхільнасць да здаровага ладу жыцця — такія задачы кладуцца на плечы іх педагогаў і асабліва — настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя.
На Кіраўшчыне працуе шмат таленавітых педагогаў-фізкультурнікаў, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. У іх ліку — настаўнік СШ №1 Аляксандр Каранкевіч. Любоў да заняткаў любой добрай справай, як лічыць сам Аляксандр Сяргеевіч, павінна пачынацца з сябе, тады ёю можна зацікавіць і іншых — гэта свайго роду яго педагагічнае крэда. Фізічная культура і спорт у гэтым плане не выключэнне.

Урокі фікультуры ў яго былі любімымі ў школе. І тут не апошнюю ролю адыграў настаўнік Барыс Гаўрыленка. Таму пасля школы ў Аляксандра не было роздуму, кім стаць у будучым. А праз пяць год вучобы ў Магілёўскім дзяржаўным пед­універсітэце імя А.А.Куляшова і службы ў арміі Аляксандр Каранкевіч у роднай школе пачаў сваю прафесійную дзейнасць, якая доўжыцца ўжо 16-ты год. Працуе поплеч са сваім настаўнікам Барысам Гаўрыленкам. Цяпер ужо разам з калегам робяць агульную справу.
Кіраўніцтва школы характарызуе Аляксандра Сяргеевіча як адказнага, творчага работніка, выдатнага спецыяліста. Веданне прадмета, валоданне методыкай выкладання дапамагае яму вырашаць падчас правядзення ўрокаў з рабятамі адукацыйныя і выхаваўчыя педагагічныя задачы. Сіла, вынослівасць, гібкасць, хуткасць, каардынацыя руху, трапнасць
— гэта толькі некаторыя з неабходных у жыцці кожнага з нас якасцей, якія школьнікі развіваюць на ўроках фізічнай культуры і здароўя Аляксандра Каранкевіча. Яны вызначаюцца творчым падыходам, неардынарнасцю, разнастайнасцю форм і метадаў. Заняткі будуюцца такім чынам, што падчас іх правядзення, да прыкладу, можа стварацца сітуацыя, якая патрабуе ў рабят узаемадапамогі і ўзаемавыручкі, а гэта ўжо выхаванне настойлівасці, сілы волі.
Вучні СШ №1 займаюць прызавыя месцы ў раённай спартакіядзе школьнікаў. Выхаванцы А.С.Каранкевіча — пастаянныя ўдзельнікі практычна ўсіх раённых спартыўных спаборніцтваў, не аднойчы прадстаўлялі наш раён на абласных.
Аляксандр Каранкевіч не абмяжоўваецца толькі прафесійнай дзейнасцю. Ён — актывіст па жыцці. Ва ўстанове адукацыі, дзе працуе, не першы год узначальвае прафсаюзны камітэт, што пацвярджае давер і павагу з боку калег.
Паважаюць Аляксандра Сяргеевіча і жыхары райцэнтра. З’яўляючыся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, ён займаўся грамадскай работай, удзельнічаў у вырашэнні праблемных пытанняў, якія хвалявалі выбаршчыкаў. Як сведчанне адказнага стаўлення да абавязкаў, кіраўчане зноў аказалі Каранкевічу давер і абралі яго дэпутатам у другі раз.
А яшчэ герой гэтых радкоў — выдатны сем’янін, любячы муж, клапатлівы бацька. Жонка Вольга Аляксандраўна, юрыс­консульт Кіраўскага харчовага камбіната, сын-сямікласнік Багдан і дачушка-дзятсадаўка Сабіна — гэта надзейны тыл Аляксандра Сяргеевіча. Любімая сям’я, любімая работа — ці ж гэта не шчасце?..
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024