Темы

Кіраўчане прынялі ўдзел у абласной прафсаюзнай спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу ў Горках

Кіраўчане прынялі ўдзел у абласной прафсаюзнай спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу ў Горках

У спартыўным комплексе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках прайшла традыцыйная абласная прафсаюзная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Удзел у ёй прыняло 20 каманд. Спартыўная дружына аграрыяў Кіраўскага раёна, якую ўзначальваў старшыня райкама раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, таксама прыняла ўдзел у спартакіядзе і паказала дастойны рэзультат – трэцяе агульнакаманднае месца.

Віктар Ставер расказаў: «Спаборніцтвы праходзілі па сямі відах спорту. У праграме былі прадстаўлены як традыцыйныя дысцыпліны, такія як міні-футбол, плаванне, тэніс і стральба, так і больш спецыфічныя, якія патрабуюць асаблівай сілы і спрыту – гіравы спорт, дартс, перацягванне канату. Лепшыя вынікі мы паказалі ў гіравым спорце, тэнісе і стральбе.

Спартакіяда прайшла ў лепшых традыцыях прафсаюзнага руху: пазітыўна і з карысцю для здароўя.
Спорт аб’ядноўвае людзей, загартоўвае характар і ўмацоўвае дух. Заняткі фізічнай культурай дапамагаюць падтрымліваць здароўе, фарміруюць упэўненасць у сваіх сілах. У гэтыя дні, калі аграрыі прыступілі да новага сельскагаспадарчага сезона, фізічная актыўнасць і камандны дух асабліва важныя».


Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость