Темы

Кіраўскія юныя велагоншчыкі заваявалі ўпэўненыя перамогі на абласным узроўні

Кіраўскія юныя велагоншчыкі заваявалі ўпэўненыя перамогі на абласным узроўні

 

ОДМ-1

На базе нашага раёна прайшло першынство Магілёўскай вобласці па веласіпедным спорце на шашы памяці Уладзіміра Хухракова ў праграме алімпійскіх дзён моладзі сярод юніёраў і юніёрак 2000 года нараджэння і маладзей, а таксама спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Магілёўшчыны па веласпорце на шашы сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння і маладзей. Зноў каманда Кіраўскай СДЮШАР даказала, што на бягучы момант сярод аднатыпных устаноў вобласці ў веласпорце ёй няма роўных! Аб тым, як праходзілі спаборніцтвы, мы папрасілі расказаць дырэктара СДЮШАР Сяргея Клімовіча:

— Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося на вучэбна-спартыўнай базе “Барсукі”. Удзельнікаў, а іх сабралася каля 50, вітаў галоўны суддзя, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Уладзімір Бяляўскі, які пажадаў спартсменам удалых стартаў і фінішаў. Пад гукі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь капітаны каманд узнялі дзяржаўны флаг нашай краіны. Дырэктар СДЮШАР Сяргей Клімовіч пазнаёміў юных велагоншчыкаў з праграмай спаборніцтваў.

ОДМ-2У першы дзень для ўдзельнікаў алімпійскіх дзён моладзі прайшла індывідуальная гонка з раздзельнага старта на 10-кіламятровай дыстанцыі. У саставы каманд былі ўключаны па 6 юнакоў і па 4 дзяўчыны.

Кіраўчанкам ніхто не змог скласці канкурэнцыю — за прызавыя месцы яны змагаліся па-сутнасці паміж сабой. У выніку пераможцай стала ўдзельніца нядаўняга Мемарыялу К.П.Арлоўскага Ганна Васількова. Другі і трэці рэзультат адпаведна паказалі Вікторыя Рудакова і Ангеліна Шчарбакова. У першай чацвёрцы таксама была Марыя Зайцава.

У юнакоў першыя 2 месцы заваявалі прадстаўнікі Магілёва, а вось трэці радок у выніковым пратаколе заняў Максім Лёгкі з нашай каманды. Заліковыя ачкі ў скарбонку каманды прынеслі таксама Яраслаў Грудзінін, Арцём Несцярэнка, Мікіта Русецкі.

ОДМ-4На наступны дзень прайшлі групавыя гонкі з агульнага старта. Дзяўчаты пераадольвалі дыстанцыю ў 27 км. І зноў першыя 4 месцы разыгралі паміж сабой прадстаўніцы аддзялення веласпорту Кіраўскай СДЮШАР. Перамогу зноў святкавала Ганна Васількова. А вось на астатніх трох радках адбылася ракіроўка: другі вынік паказала Ангеліна Шчарбакова, трэці — Марыя Зайцава, чацвёрты — Вікторыя Рудакова.

У юнакоў, якія імчаліся па 45-кіламятровай дыстанцыі “серабро” заваяваў Арцём Несцярэнка. Максім Лёгкі прынёс камандзе заліковыя балы.

Па суме двух дзён з вялікім адрывам камандную перамогу на сваёй малой радзіме заваявалі велагоншчыкі Кіраўскай СДЮШАР, якія набралі 227 ачкоў. На другім месцы — Магілёўская абласная СДЮШАР №1 (137), Магілёўская гарадская СДЮШАР (111), Бабруйская СДЮШАР (81).

ОДМ-3Шэраг нашых рабят і дзяўчат, якія вызначыліся ў гонках алімпійскіх дзён моладзі, разам з іншымі прынялі ўдзел і ў спартакіядзе ДЮСШ Магілёўскай вобласці, паколькі падыходзілі па ўзросце (у гонках АДМ яны былі маладзей за сваіх апанентаў і, тым не менш, сталі пераможцамі і прызёрамі!).

У 10-кіламятровай гонцы з раздзельнага старта перамоау на рахунку  Вікторыі Рудаковай. Другое месца — у Ангеліны Шчарбаковай. А вось трэцяй у гонцы стала Паліна Конрад, якая на 2-3 гады маладзей за сваіх саперніц!

У групавой гонцы з агульнага старта п’едэстал гонару выглядаў наступным чынам: Ангеліна Шчарбакова, Марыя Зайцава, Вікторыя Рудакова. Чацвёрты вынік паказала Паліна Конрад.

Сярод юнакоў у абедзьвюх гонках у лік прызёраў трапіў Максім Лёгкі: у “індывідуалцы” ён быў другім, у групавой гонцы — трэцім.

Па суме дзвюх дзён зноў упэўненую перамогу святкавалі кіраўскія СДЮШАРаўцы, набраўшы 215 ачкоў. Далей каманды рамеркаваліся наступным чынам: Магілёўская абласная СДЮШАР №1 (164), Бабруйская СДЮШАР (94), Магілёўская гарадская СДЮШАР (86).

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі адпаведных ступеней, а каманда-пераможца — яшчэ і кубкамі.

Зараз наша каманда рыхтуецца да больш важных стартаў: з 15 па 18 жніўня ў Магілёве пройдзе рэспубліканская спартакіяда ДЮСШ з удзелам усіх спартыўных школ краіны, дзе культывуецца веласіпедны спорт. Летась кіраўчане аказаліся ў кроку ад п’едэстала гонару, заняўшы 4-е месца. Надышоў час штурмаваць вяршыні!..

Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость