Кіраўчане ўздельнічалі ў занальнай спартакіядзе “Планета здароўя”

Кіраўчане ўздельнічалі ў занальнай спартакіядзе “Планета здароўя”

_MG_8798
_MG_87762

_MG_8759

_MG_8737

На мінулым тыдні калектыў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прымаў гасцей з Клічаўскага і Светлагорскага раёнаў — работнікаў і наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Сустрэча праходзіла ў межах занальнай спартакіяды “Планета здароўя”, арганізаванай РЦСАН сумесна з фізкультурна-спартыўным клубам раёна. Дэвіз сёлетняга мерапрыемства: “Фізічныя заняткі здольныя замяніць мноства лекаў, але ніводныя лекі ў свеце не могуць замяніць фізічныя заняткі”.

У трэнажорнай зале “Геркулес” сабраліся маладыя душой аматары здаровага ладу жыцця, каб паспрачацца за званне самай спартыўнай і згуртаванай каманды. Удзельнікі спартакіяды прадэманстравалі свае навыкі ў дартсе, міні-боўлінгу, конкурсе па набіванні тэнісным мячом, а таксама гульням у шашкі.
Кожная з каманд пачала сваё выступленне з дамашняга задання — “Візітнай карткі” на тэму “Здаровы лад жыцця”. Пад­рыхтаваліся ўсе цудоўна, удзельнікі спаборніцтваў агучылі дэвізы каманд, суправаджаючы іх вясёлымі і жартоўнымі слоганамі.
Пяць мінут на падрыхтоўку… і пачаліся самі спаборніцтвы. Удзельніцы каманд шчыра хварэлі за сваіх прадстаўнікоў, падтрымліваючы іх бурнымі апладысментамі. У зале панаваў дух саперніцтва: падчас прахо­джання заданняў жанчыны выкладаліся “па поўнай”, дэманструючы добрую фізічную падрыхтоўку. Назіраючы за этапамі спаборніцтваў складана было ўявіць, што перад табой людзі «залатога» ўзросту, настолькі ўсё было эмацыянальна і захапляюча.
У выніку ўпартай бараць-
бы 1 месца завая­вала каманда “Вольса” Клічаўскага РЦСАН, другімі сталі спартсменкі-аматары з “Ультрафітнесу” Светлагорскага ТЦСАН, кіраўчане занялі ганаровае 3 месца. Але, як адзначылі ўдзельнікі занальнай спартакіяды, самае галоўнае ў прайшоўшым мерапрыемстве — запал станоўчых эмоцый і сапраўднае сяброўства, якое склалася паміж камандамі падчас спартыўных гульняў. Каманды атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў.
У межах занальнай спартакіяды “Планета здароўя” адбылося падвядзенне вынікаў фотаконкурсу, прымеркаванага да Дня пажылых людзей. Так, у намінацыі “Маладосці нашай няма канца” перамогу святкавалі прадстаўнікі са Светлагорскага раёна. У намінацыі “Крэатыўны падыход” лепшымі сталі клічаўляне, у “Творчым падыходзе” — кіраўчане. Пераможцы атрымалі дыпломы.

Гавораць удзельнікі занальнай спартакіяды “Планета здароўя”:
Таццяна Тарасава, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Светлагорскага ТЦСАН:
— З калегамі з Кіраўскага РЦСАН сябруем даўно. Яны заўсёды прымаюць нашы запрашэнні і ўдзельнічаюць у розных праводзімых у Светлагорску мерапрыемствах, напрыклад, у фестывалі для маладых інвалідаў “Планета спорту”. Нават станавіліся ўладальнікамі пераходнага Кубку.
У сваю чаргу, і мы заўсёды з радасцю прыязджаем у Кіраўск на розныя конкурсы і фестывалі. Колькі станоўчых эмоцый і незабыўных ўражанняў дорыць нам і нашым рабятам фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў”! Падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць абмяняцца вопытам, каб потым укараняць новыя тэндэнцыі ў рабоце з наведвальнікамі нашых аддзяленняў. І, шчыра кажучы, у кіраўчан ёсць чаму павучыцца.
Увогуле, жыхары вашага горада — чулыя і дабрадушныя людзі, таму ў госці да вас мы едзем з задавальненнем, тут нас чакаюць сапраўдныя сябры.

Алена РУСЕЦКАЯ, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Клічаўскага РЦСАН:
— Проста здорава, настрой цудоўны! Як кажуць нашы падапечныя, тут, на занальных спаборніцтвах, у іх нібыта адкрылася другое дыханне.
Хачу адзначыць, што ў Кіраўскім РЦСАН працуюць творчыя і таленавітыя спецыялісты, якія не толькі арганізоўваюць і праводзяць розныя фестывалі, конкурсы і іншыя мерапрыемствы, але і з’яўляюцца тым звяном, якое аб’ядноўвае нашы раёны і наведвальнікаў нашых аддзяленняў.
Мы разам з нашымі пажылымі грамадзянамі ўпершыню ўдзельнічаем у падобным спартыўным свяце. Станоўчыя эмоцыі і запал бадзёрасці цяжка перадаць словамі.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024