Кіраўчане — лепшыя ў вобласці!
З выдатным настроем і небывалым поспехам — 1-е месца! — вярнулася дружная каманда Кіраўшчыны з абласной зімовай спартакіяды работнікаў АПК, якая праходзіла 27-29 студзеня ў Асіповічах.
30 фізічна падрыхтаваных членаў нашай каманды на працягу трох дзён у дзесяці відах спорту даказвалі, што яны — спрытныя, хуткія, дужыя і згуртаваныя. І гэта ім удалося: прадстаўнікі нашай каманды прадэманстравалі, што здольныя быць лепшымі не толькі ў сельскагаспадарчай галіне, але і на спартыўных пляцоўках.
Віншуем з перамогай!
(Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў наступным нумары раённай газеты).