Темы

Кіраўчане — у ліку пераможцаў абласнога спартыўнага фестывалю сем’яў

Кіраўчане — у ліку пераможцаў абласнога спартыўнага фестывалю сем’яў

Папо-мамо-3

Папо-мамо-2

Папо-мамо-1

“Тата, мама, я — здаровая сям’я!” — пад такой назвай у Магілёве праводзіўся абласны спартыўны фестываль з удзелам сем’яў Прыдняпроўскага краю. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і. Сама назва фестывалю гаворыць сама за сябе: гэта было сапраўднае свята сямейнай любові, гармоніі ў цеснай сувязі з фізічнай культурай і спортам, а, значыць, здароўем.

Удзел у спартыўных спаборніцтвах прынялі 11 каманд з Магілёва і раёнаў вобласці. Кіраўшчыну прадстаўлялі дзве сям’і з райцэнтра. У састаў сям’і  Пішчаліных увайшлі тата і мама Яўген і Вольга і іх сыны — 10-гадовы Мікіта і 5-гадовы Яраслаў. Сям’ю Наўрозавых прадстаўлялі тата Валерый, мама Марына і іх сыны — 14-гадовы Даніла і 8-гадовы Міхаіл.

Дзеці спаборнічалі ў розных узроставых катэгорыях: малодшай (6-8 гадоў), сярэдняй (9-11 гадоў) і старэйшай (12-14 гадоў). Іх бацькі выконвалі свае заданні, а таксама ў асобных конкурсах выступалі разам з дзецьмі адной камандай. Пры падвядзенні вынікаў суміраваліся рэзультаты па ўсіх  конкурсах і ацэньвалася выступленне сям’і ў цэлым.

У праграме для мам былі наступныя заданні: згібанне і разгібанне рук ва ўпоры лежачы, скачок у даўжыню з месца, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Татам патрэбна было падцягнуцца на высокай перакладзіне, таксама страляць з пнеўматычнай зброі і паспрачацца ў дартсе. Дзеці выяўлялі мацнейшых у фігурным ваджэнні на самакаце, чалночным бегу і кіданні мяча. Акрамя таго, для ўсіх была наладжана сямейная эстафета, а для дзяцей старэйшай узроставай групы ў праграму быў уключаны стрытбол, зразумела, з удзелам бацькоў.

Нашы сямейныя каманды і іх асобныя прадстаўнікі прадэманстравалі выдатныя фізічныя здольнасці, паказалі, што сябруюць са спортам пастаянна і даказалі, што па праву могуць лічыцца сапраўдным здаровымі сем’ямі. Ва ўсіх трох узроставых групах удзельнікі з Кіраўшчыны не пакінулі шанцаў сапернікам і занялі першыя месцы! У малодшай і сярэдняй узроставых групах перамогу святкавала сям’я Пішчаліных, у старэйшай — перамагла сям’я Наўрозавых.

Выдатна праявілі сябе нашы прадстаўнікі ў асобных відах. Даніла Наўрозаў у двух з іх быў першым, акрамя аднаго, дзе заняў 2 месца. Мікіта Пішчалін першынстваваў абсалютна ва ўсіх відах, Яўген Пішчалін заняў два першых месцы і адно другое, Марына Наўрозава стала пераможцай у стральбе, Вольга Пішчаліна заняла другія месцы ва ўсіх відах, прызавыя месцы заваявалі і малодшыя ўдзельнікі. Карацей, усе выступілі — на “ўра”!

Лепшыя сем’і фестывалю запрошаны на рэспубліканскі фестываль “Тата, мама, я — здаровая сям’я!’, які 9-10 чэрвеня будзе праходзіць у Пінску.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость