Темы

Кубак Дружбы-2016 — у кіраўчанак

Кубак Дружбы-2016 —    у кіраўчанак

Адкрытае першынство раёна па валейболе “Кубак Дружбы-2016” прайшло з 26 па 28 жніўня на базе ліцэя №15. У ім прынялі ўдзел каманды Кіраўскай, Маладзечанскай, Бабруйскай дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, Віцебскай спецыялізаванай ДЮСШ алімпійскага рэзерву, Цэнтра дзіцячай творчасці “Прамень” г.Шклова.

_MG_41592 _MG_3553 _MG_3564_MG_3575 _MG_3617_MG_3656 _MG_3661_MG_4135_MG_4188 _MG_4207_MG_42142

Падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў іх удзельнікаў вітала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская. Яна адзначыла, што Кіраўшчына ўжо даўно стала базай для правядзення спартыўных спаборніцтваў рознага ўзроўню і назвала прыклады самых вядомых з іх.
Наш раён заўжды меў дастойныя рэзультаты ў футболе, веласпорце, цяжкай атлетыцы. А нашы валейбалісты, падкрэсліла Таццяна Бяляўская, па праву сталі візітнай карткай спартыўнага Кіраўска. На працягу апошніх 10 год каманда раёна паспяхова іграе ў Рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе, неаднаразова выходзіла пераможцай і прызёрам. Валейбалісты дастойна прадстаўляюць Кіраўшчыну на міжнародных турнірах. А ў 2012 годзе каманда дзяўчат стала бронзавым прызёрам спартакіяды Саюзнай дзяржавы “Алімп”.
У саставе зборных каманд вобласці нашы валейбалісткі неаднаразова станавіліся сярэбранымі і бронзавымі прызёрамі першынства Рэспублікі Беларусь па валейболе, пераможцамі Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.
Каманда дзяўчат ДЮСШ з’яўляецца неаднаразовым пераможцам абласных спартакіяд школьнікаў, ДЮСШ, “Каласок”, Алімпійскіх дзён моладзі.
У састаў маладзёжнай каманды Рэспублікі Беларусь па валейболе ўваходзяць выхаванкі ДЮСШ Веалета Бяляўская і Крысціна Ермалаева. Сярод лепшых выпускнікоў ДЮСШ — Валерыя Жданава, Анастасія Панасенка, Кацярына Сушко, Вікторыя Ганчаронак, Яўгенія Бяржаніна, Юлія Шырокая.
На завяршэнне прамовы Таццяна Бяляўская пажадала ўдзельнікам першынства “Кубак Дружбы-2016” спартыўных поспехаў, а перамогі — мацнейшым.
Усім камандам былі ўручаны памятныя сувеніры.
Упартая барацьба на валейбольнай пляцоўцы на працягу трох дзён вызначыла дастойных. Зноў сваё спартыўнае ўменне і майстэрства пацвердзілі нашы дзяўчаты: яны занялі першае месца і заваявалі Кубак Дружбы-2016! На другім месцы — каманда з г.Віцебска, на трэцім — з г.Маладзечна.
Кубак, дыпломы адпаведных ступеней, медалі ўдзельнікам каманд падчас закрыцця спаборніцтваў уручыла Таццяна Бяляўская. Лепшым удзельнікам каманд былі уручаны прызы ад ДЮСШ. Адзін з прызоў атрымала Анастасія Панасенка з кіраўскай каманды.
Лепшых ігракоў каманд узнагародзіў прызамі ад філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — Магілёўскае абласное ўпраўленне яго начальнік Андрэй Горбель. Дарэчы, ААТ “Белаграпрамбанк” з’яўлялася генеральным спонсарам нацыянальнай алімпійскай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.
З каманды кіраўчанак прызоў “Белагра-прамбанка” былі ўдастоены Крысціна Ермалаева і Веалета Бяляўская.
У ліку спонсараў выступіла таксама ВУП “Аўтатэхпартнёр”.
Арганізатарамі першынства былі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Кіраўская ДЮСШ, фізкультурна-спартыўны клуб раёна.
Віншуем нашых валейбалістак і іх трэнера Сяргея Лазаковіча з чарговым заслужаным поспехам і жадаем новых перамог!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем