Темы

Кубак «Кіраўца» — зноў у «РАССВЕТА»

Кубак «Кіраўца» —  зноў у «РАССВЕТА»

kubok

1 Мая адбыўся традыцыйны лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Святу працы, Дню Перамогі, на Кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы прафсаюзных арганізацый.
Сёлета паспрачацца за званне самага спрытнага прыбылі спартсмены-аматары з 14-ці працоўных калектываў раёна — больш за 100 чалавек.

Удзельнікаў і балельшчыкаў спартыўнага свята вітала галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова. Яна павіншавала са Святам працы, з надыходзячай знамянальнай датай — 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама выказала ўсім удзячнасць за актыўны ўдзел у традыцыйным лёгкаатлетычным кросе і задавальненне тым, што рады прыхільнікаў здаровага ладу жыцця пашыраюцца.
Далей быў дадзены старт забегам.
Мужчынам розных узроставых катэгорый неабходна было пераадолець дыстанцыю даўжынёй у 1,5 км, жанчынам — 1 км. Барацьба за першынство была заўзятай. Але сюрпрызаў у агульнакамандным заліку яна не паднесла: перамогу ў сёмы раз(!) запар заваявала дружная каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, і пераходны Кубак раённай газеты “Кіравец” зноў адправіўся ў Мышкавічы.
Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды Жыліцкага сельгаскаледжа і райаграпрамтэхзабеспячэння.
Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі раённай газеты “Кіравец”.
У асабістым заліку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам (у мужчын і жанчын): ва ўзроставай катэгорыі 14—17 гадоў — Іван Сімановіч (Жыліцкі сельгаскаледж), Кірыл Шамедзька (СВК “Добасна-агра”) і Дзяніс Лазаковіч (СШ №1); Вікторыя Рыбакова (сельгаскаледж), Дар’я Дзямешка (гімназія) і Дзіяна Завяршынская (СШ №1); 18—29 гадоў — Яўген Манько (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Дзмітрый Сяргейчык (СВК “Чырвоны баец”) і Аляксандр Акуліч (РАПТЗ); Вера Каліноўская і Ірына Пінчук (сельгаскаледж), Дзіяна Па-шчанка (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Гульнара Барадзіна (ПМК-255); 30— 44 гады — Вячаслаў Каранкевіч (РАУС), Яўген Пішчалін (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Юрый Завяршынскі (ПМК-255); Алена Шалыгіна (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Ганна Бяляўская (РАПТЗ), Вольга Макаронак (сельгаскаледж); 45-54 гады — Сяргей Лянкевіч (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Уладзімір Грамыка (РАПТЗ), Анатоль Рышкевіч (Скрыпліцкі сельскі Савет); Вера Гаўрылава (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Святлана Мелішчэня (ПМК-255),Таццяна Шчэрбіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама).
Мужчынам і жачынам, якія спрачаліся ва ўзроставай катэгорыі 55 гадоў і старэй, неабходна было пераадолець дыстанцыю ў 0,7 км. Лепшы вынік у жанчын паказала пастаянная ўдзельніца кросу Кацярына Яскевіч з каманды СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, на другім месцы — Галіна Міхалап з ліцэя №15.
І ўпершыню за ўсю гісторыю правядзення гэтага лёгкаатлетычнага кросу адразу тры прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва ва ўзроставай катэгорыі 55 гадоў і старэй сталі першымі: Анатоль Клімовіч (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага),Уладзімір Цішкоў і Уладзімір Пракопчык (Жыліцкі сельгаскаледж).
Усе спартсмены-аматары былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў.
Трое ўдзельнікаў кросу атрымалі сертыфікаты на квартальную падпіску на раённую газету “Кіравец». Сярод іх — сям’я Завяршынскіх, якая прыняла ўдзел у спаборніцтвах у поўным саставе — бацькі і дзве дачкі, актыўны няштатны аўтар “раёнкі” Вячаслаў Каранкевіч і самы старэйшы ўдзельнік спаборніцтваў Уладзімір Пракопчык. Падпіску на “Кіравец” атрымаў і старшыня ФСК Валерый Цыбульскі за належную арганізацыю спартыўнага свята і актыўнае супрацоўніцтва з раённай прэсай.
Трэба адзначыць, што кіраўчанам і гасцям горада ў гэты першамайскі дзень сумаваць не давялося: кожны меў магчымасць знайсці сабе занятак па душы. Каля РДК малышы разам са сваімі бацькамі з задавальненнем малявалі на асфальце, скакалі на вялізных шарах, спявалі і гучнымі апладысментамі сустракалі герояў лялечнага спектакля.
Дзень Першамая стаў на Кіраўшчыне па-сапраўднаму святам здаровага ладу жыцця. Для аматараў футбола на стадыёне ДЮСШ разгарнуліся “гарачыя” спартыўныя баталіі.
Першымі ў спаборніцтва за званне мацнейшай уступілі каманды аматараў футбола сярод дзяўчынак. Ва ўпартай барацьбе перамогу заваявалі прадстаўніцы а/г Скрыпліца, на другім месцы — кіраўчанкі, на трэцім — каманда з Любоніч. Варта адзначыць, што ўсе дзяўчаты — выхаванкі трэнера Кірыла Сцерлінгава.
Сапраўдны мужчынскі футбол з усплёскам эмоцый прадэманстравалі удзельнікі спаборніцтваў па міні-футболе ў залік спартакіяды сярод аграгарадкоў раёна. Удзел у гульнях прыняло 5 каманд. Трэба сказаць, што футбалісты-аматары выкладваліся на ўсю моц, аднак перамогу літаральна “вырвалі” ў сапернікаў прадстаўнікі каманды з а/г Мышкавічы: яны сталі ўладальнікамі Кубка і дыплома першай ступені. На другім месцы — каманда а/г Барчыцы, на трэцім — а/г Добасна, усе былі ўзнагароджаны дыпломамі прызёраў.
Людміла
СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость