Марафонцы з Кіраўшчыны — у Магілёве і Мінску

Марафонцы з Кіраўшчыны — у Магілёве і Мінску

Марафон-2

У мінулую нядзелю ў Магілёве адбылася асаблівая падзея: упершыню  ў абласным цэнтры прайшоў “Мебелайн марафон”, прыняць удзел у якім мог любы жадаючы. Сярод такіх аказаліся і жыхары нашага раёна. Гэта прыхільнікі фізкультурнага руху і здаровага ладу жыцця, пастаянныя ўдзельнікі раённых (і не толькі) спаборніцтваў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Яўген Пішчалін разам з сям’ёй, а таксама Андрэй Бяляўскі. Мы папрасілі Яўгена Пішчаліна падзяліцца ўражаннямі ад адметнага спартыўнага мерапрыемства:

— Галоўнае, на што разлічвалі арганізатары марафона — Магілёўскія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, а таксама галоўны спонсар — літоўска-магілёўская кампанія “Мебелайн” — гэта масавасць удзельнікаў. І ў гэтым плане спадзяванні збыліся. На спаборніцтвы заявілася больш 3 тысяч аматараў лёгкай атлетыкі — не толькі з розных куткоў Прыдняпроўскага краю, але і з іншых абласцей Беларусі і нават з замежжа. На старт выйшлі прадстаўнікі самых розных прафесій, роду заняткаў і ўзросту. Самай юнай удзельніцы споўнілася 10 гадоў, самаму сталаму — 81.

Марафон-1

Удзельнікам было прапанавана тры дыстанцыі. Першая — марафонская: 42 км 195 м. , на якую адважыліся толькі 67 чалавек, бо, каб пераадолець яе, патрэбна грунтоўная спартыўная падрыхтоўка. Дарэчы, абсалютнымі пераможцамі тут стала сямейная пара з Магілёва — сапраўдныя малайцы!

Куды больш масавымі былі дзве наступныя дыстанцыі: на 10 км, у якой, дарэчы, удзельнічалі і мы з Андрэем Бяляўскім, і на 4 км, у якой пазмагаліся мая жонка Вольга і сын Мікіта.

Стартавалі і фінішавалі фізкультурнікі на плошчы Славы, а самі дыстанцыі пралягалі праз цэнтральныя вуліцы Магілёва. Жыхары абласнога цэнтра, безумоўна, заўзята падтрымлівалі ўдзельнікаў забегаў. Апошнія, да слова, падчас пераадольвання трас былі забяспечаны вадой, фруктамі, каб наталіць смагу і крыху падсілкавацца.

Пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя каштоўныя ўзнагароды. А сертыфікаты аб выступленні на “Мебелайн марафоне-2017” і памятныя медалі былі ўручаны ўсім удзельнікам без выключэння.

Наогул хочацца адзначыць высокі арганізацыйны ўзровень спаборніцтваў. Запомнілася прывітанне лёгкаатлетам-аматарам Міхаіла Швяцова, які прымаў удзел у першым чэмпіянаце СССР па марафону, што праходзіў 32 гады таму менавіта ў Магілёве. Тады ў ім удзельнічалі толькі спартсмены. Цяпер жа спаборніцтвы  сталі адкрытымі. У межах марафона на плошчы Славы, дзе стартавалі і фінішавалі ўдзельнікі, на працягу ўсіх 6 гадзін, пакуль ішлі забегі, праходзіла канцэртна-забаўляльная праграма, а таксама дзіцячыя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.

Марафон-3

Марафон-4

Марафон-5

Дарэчы, для нас з Андрэем Бяляўскім гэта ўжо не першыя падобныя спаборніцтвы. Месяцам раней мы прымалі ўдзел у традыцыйным Мінскім паўмарафоне, дзе таксама пераадольвалі дыстанцыю ў 10 км. Трэба адзначыць, што тут пазітыўных уражанняў было яшчэ больш. Ужо сам за сябе гаворыць той факт, што ўдзельнікаў было каля 30 тысяч! Такія мерапрыемствы не могуць пакінуць раўнадушным нікога. Так што, плануем удзельнічаць у іх і надалей і прыцягваць да здаровага ладу жыцця членаў сваіх сем’яў.

Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024