Медаль з паўмарафона заняў асаблівае месца ў калекцыі ўзнагарод міліцыянера з Кіраўска

Медаль з паўмарафона заняў асаблівае месца ў калекцыі ўзнагарод міліцыянера з Кіраўска

Лыбзик-1

Старшага інспектара прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела ўнутраных спраў Сяргея Лыбзікава ў раёне добра ведаюць не толькі як супрацоўніка, які ўзорна выконвае свае прафесійныя і службовыя абавязкі, але яшчэ і як выдатнага спартсмена-аматара. Маёр міліцыі — пастаянны ўдзельнік разнастайных спартыўных спаборніцтваў у раёне і за яго межамі.

Дзякуючы таму, што з’яўляецца прыхільнікам здаровага ладу жыцця,  пастаянна падтрымлівае сябе ў добрай фізічнай форме, ён не раз станавіўся пераможцам і прызёрам у спаборніцтвах па стральбе, плаванні, лыжных гонках. Але, як сам адзначае, галоўнае яго хобі — гэта каралева спорту. Нездарма міліцыянер з Кіраўска трывала ўваходзіць у састаў зборнай каманды Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама менавіта па лёгкай атлетыцы.

Для Сяргея Лыбзікава ўдзел у лёгкаатлетычных забегах — не проста самамэта, як, дарэчы, і перамога ў іх. Пераважае жаданне зведаць нешта новае, паспрабаваць свае сілы ў розных дысцыплінах. Летась, да прыкладу, ён упершыню прыняў удзел у Міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтвах “Мебелайн Марафон” у Магілёве, дзе выступіў зусім нядрэнна.

Сёлета бягун з Кіраўска вырашыў узняць уласную планку і павялічыць дыстанцыю, каб праверыць сваю вытрымку і вынослівасць. Такая магчымасць прадаставілася нядаўна падчас Міждзяржаўных лёгкаатлетычных спаборніцтвах “Экалагічны марафон”, якія праходзілі ў Гомелі. Уражаннямі ад спартыўнага свята Сяргей Лыбзікаў падзяліўся з карэспандэнтам “раёнкі”:

— Атмасфера незабыўная! Уразіла масавасць спаборніцтваў: заяўкі да ўдзелу ў забегах прыняло каля 2,5 тысяч аматараў лёгкай атлетыкі. Акрамя бегуноў з розных куткоў Беларусі на старты выйшлі прадстаўнікі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і нават дальняга замежжа. Удзельнікі спрачаліся на трох дыстанцыях, якія кожны для сябе выбіраў па ўласных сілах, а таксама зыходзячы з медыцынскіх паказчыкаў. Самая “лёгкая” — 6,3 км, на якой удзельнічала больш за 2 тысячы чалавек. Самая доўгая — класічны марафон: 42 м 195 см. Тут спрачаліся самыя вопытныя і вынослівыя — усяго 150 чалавек. Паміж імі была паўмарафонская дыстанцыя — 21 км. 97 см. Менавіта ў ёй я і вырашыў паспрабаваць свае сілы.

На старце кожнаму ўдзельніку выдаваўся стартавы пакет з нагрудным нумарам і чыпам хранаметражу, з тым, каб суддзям дакладна ведаць пераадоленую бегуном дыстанцыю і скорасць руху, а таксама майка з лагатыпам спаборніцтваў.

Трэба адзначыць, што большую частку дыстанцыі я імкнуўся працаваць на хуткасць, каб заняць больш высокае месца. Але па ходу дыстанці ўсё больш пачынаў разумець, што галоўнай задачай станавілася проста дабрацца да фінішу. Далёка не ўсім гэта ўдалося зрабіць: з 250 удзельнікаў паўмарафона фінішную рысу перасек 191 спартсмен. Асабліва цяжкімі выдаліся апошнія 4 кіламетры. Не маючы паўнацэнных трэніровах да такіх забегаў у сувязі з асаблівасцю прафесійнай дзейнасці, такую адлегласць я пераадольваў упершыню. І бліжэй да фінішу вельмі адчуваў вялікую стомленасць. Як ні дзіўна, дужа хацелася есці — настолькі, як аказалася, бягун па ходу дыстанцыі страчвае шмат калорый… Аднак задачу я выканаў, фінішаваўшы ў выніку з 68-м рэзультатам!

Лыбзик-2Усім, хто завяршыў дыстанцыю, у якасці ўзнагароды былі ўручаны памятныя медалі. Цяпер буду рыхтавацца да новых стартаў, у тым ліку і на такія доўгія дыстанцыі. Магчыма, будуць яшчэ ўзнагароды. Але  гэты гомельскі медаль у маёй калекцыі будзе займаць асаблівае месца!..

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх