Темы

Моладзь Кіраўшчыны выбірае здаровы лад жыцця

Моладзь Кіраўшчыны выбірае здаровы лад жыцця

Эстафета-1

Эстафета-2

Эстафета-3

Эстафета-4

Напрыканцы красавіка ў Кіраўску праходзіў традыцыйны велапрабег па вуліцах райцэнтра пад назвай “Моладзь — за здароўем на веласіпедзе!”. Падчас яго юным веласіпедыстам — выхаванцам СДЮШАР — быў перададзены сімвал роднага краю ў выглядзе драўлянага васілька. Рабяты правязуць яго па населеных пунктах раёна ў межах раённай міжведамаснай акцыі “Спазнай сваю малую радзіму”, якая праходзіць у Год малой радзімы. Акрамя прапаганды здаровага ладу жыцця, прадстаўнікі моладзі падчас такіх велазаездаў заклікаюць усіх далучацца да навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання малых і вялікіх вёсак, аграгарадкоў.

Пасля Кіраўска акцыя прадоўжылася ў Мышкавічах. Яе ўдзельнікі, а гэта ў асноўным прадстаўнікі мясцовай моладзі, сабраліся на пляцоўцы перад Мышкавіцкім СДК. Адкрылася мерапрыемства флэшмобам, які падрыхтавалі вучні мясцовай школы. Удзельнікаў шчыра віта­лі ганаровыя госці: старшыня Мышкавіцкага сельскага Саве­та дэпутатаў Жанна Камінская, нязменны арганізатар Мемарыялу Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П. Арлоўскага, майстар спорту СССР, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, ветэран веласіпеднага спорту Уладзі­мір Бяляўскі, старшы інспектар АДАІ РАУС Віталь Котаў.
Усе разам — удзельнікі акцыі і госці — прынялі ўдзел у пасадцы дрэва Дружбы каля Дома культуры, прымеркаванай да Года малой радзімы.
Затым у падтрымку здаровага ладу жыцця ў суправаджэнні аўтамашыны дзяржаўтаінспекцыі адбыўся непасрэдна велапрабег па вуліцах аграгарадка.
Мерапрыемства завяршылася перадачай эстафеты Любоніцкаму сельскаму Дому культуры. Акцыя “Моладзь — за здароўем на веласіпедзе!” прадоўжыцца ў Любонічах.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость