На лыжні — школьнікі Кіраўшчыны

На лыжні — школьнікі Кіраўшчыны

У паркавай зоне каля возера Селішчы прайшлі раённыя асабіста-камандныя спаборніцтвы па лыжных гонках у праграме спартакіяды школьнікаў. Удзел у іх прынялі 10 каманд з усіх школ раёна, што яшчэ раз даказала папулярнасць лыжнага спорту на Кіраўшчыне.

Рабяты спрачаліся на лыжнай трасе ў дзвюх узроставых групах. Гэта былі гонкі з раздзельным стартам. Фаварытамі, як і ў спаборніцтвах “Снежны снайпер”, лічыліся спарт­смены з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. І яны зноў пацвердзілі рэнамэ, заваяваўшы большасць узнагарод.
У малодшай групе сярод дзяўчынак першае і другое месца — за вучаніцамі вышэй названай школы Анастасіяй Котавай і Алінай Ермалаевай адпаведна, трэцяй стала Аляксандра Каваленка з Мышкавіцкай СШ.
У хлопчыкаў дзве першыя прыступкі п’едэсталу гонару таксама занялі паўлавіцкія школьнікі: Арцём Іваноў і Аляксей Хархалёў адпаведна, замкнуў тройку прызёраў Ягор Самойлаў з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Напружанай выдалася барацьба за перамогу ў дзяўчат старэйшай групы. У выніку з аднолькавым часам пальму першынства падзялілі Крысціна Лазарава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева і Паліна Конрад з Мышкавіцкай СШ. Другое месца, зыходзячы з гэтага, не прысуджалася, а “бронза” — на рахунку Марыі Сідарэнка з Паўлавіцкай школы.
У юнакоў старэйшай групы зноў не было роўных паўлавіцкім лыжнікам: першае месца — у Ягора Сямёнава, другое — у Радзівона Раманоўскага. На трэцім месцы — прадстаўнік Мышкавіцкай
школы Ілья Няронскі.
У камандным заліку з бясспрэчнай перавагай перамогу святкавалі спартсмены з Паўлавіч, другое месца заняла каманда Мышкавіцкай СШ, а трэцяе — у зборнай Чыгірынскай СШ.
Па выніках раённых спаборніцтваў была складзена зборная раёна, якая ў Магілёве прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах. У камандным заліку кіраўчане занялі 12 месца з 23 каманд.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем