Темы

На спартыўных пляцоўках дастойна выступаюць кіраўчане

На спартыўных пляцоўках дастойна выступаюць кіраўчане

Спорт-символика

У новым сезоне прадстаўнікі Кіраўшчыны працягваюць дастойна выступаць на спартыўных пляцоўках абласнога, рэспубліканскага і сусветнага ўзроўню.

 

ШтаньгоУ Магілёве прайшлі двое спаборніцтваў высокага рэйтынгу па цяжкай атлетыцы з удзелам юных спартсменаў: абласная спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з удзелам штангістаў 2003-04 г.н. і Алімпійскія дні моладзі, дзе выступалі ўдзельнікі ва ўзросце 2001 г.н. і маладзей.

Выхаванцы Кіраўскай СДЮШАР паказалі добрыя рэзультаты і ў абодвух спаборніцтвах занялі агульнакамандныя 3-я месцы. Прычым адзначым, што нашы маладзейшыя рабяты спрачаліся не толькі з равеснікамі, але і са старэйшымі апанентамі. Выдатна выступілі Мікіта Гунаеў і Дар’я Чыжонак. У абодвух турнірах яны былі мацнейшымі за сапернікаў і занялі першыя месцы! Блізка да п’едэсталу гонару былі і іншыя нашы прадстаўнікі, іх рэзультаты — таксама дастойныя высокай ацэнкі.

***

ВаляболВыхаванкі аддзялення валейболу СДЮШАР прынялі ўдзел у адкрытым абласным турніры ў г.п. Шуміліна (Віцебская вобласць) памяці Героя Савецкага Саюза П.А.Акуцыёнка на прызы Шумілінскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У паядынках удзельнічала 5 каманд. Падапечныя трэнераў Сяргея Лазаковіча і Тамары Грыгор’евай удала справіліся з усімі саперніцамі і сталі пераможцамі турніру.

Кіраўскія юныя валейбалісткі прынялі таксама ўдзел ў Алімпійскіх днях моладзі, якія праходзілі ў Магілёве. Нашы дзяўчаты занялі 4-е месца, крыху не дацягнуўшыся да тройкі прызёраў. Аднак дзеля справядлівасці варта адзначыць, што кіраўчанкі былі на 3 гады маладзейшыя за апанентак. Тым не менш, яны не толькі аказалі дастойнае супраціўленне астатнім камандам-удзельніцам, але і без перамог не пакінулі спаборніцтвы.

***

Пляжный мячІгракі нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе працягваюць  падрыхтоўку да важнага сезона. Чарговыя вучэбна-трэніровачныя зборы каманда Нікаласа Альварада зноў правяла на радзіме галоўнага трэнера — у сонечнай Іспаніі. Нагадаем, што ў саставе галоўнай каманды краіны выступаюць трое кіраўчан. Праўда, на гэты раз у іспанскі курортны горад Бенідорм адправіліся двое з іх: Вадзім Бокач і Арцемій Дрозд. Юрый Пятроўскі па ўважлівай прычыне не змог саставіць ім кампанію.

Акрамя інтэнсіўных трэніровак беларусы правялі спарынгі з вядучымі пляжнафутбольнымі клубамі Іспаніі, зноў атрымаўшы перамогі над імі, як і месяц таму. Сярэбранага прызёра іспанскай лігі каманду “Левантэ” зборная Беларусі двойчы адолела з аднолькавым лікам 7:6. У першым матчы галамі вызначыліся Бокач і Дрозд. А напрыканцы ВТЗ была атрымана вікторыя над гаспадарамі — камандай “Бенідорм” з лікам 12:7. Два галы забіў Бокач.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость