Темы

На варце здароўя насельніцтва

На варце здароўя насельніцтва

gazeta ñïåö - 6.p65

У раённым спаборніцтве сярод калектываў фельчарска-акушэрскіх пунктаў пераможцам прызнаны калектыў Стайкаўскага ФАПа.
Узначальвае калектыў загадчыца Алена Фрэйберг, якая ў галіне аховы здароўя працуе амаль чвэрць стагоддзя. За гэты час медык назапасіла не толькі багаты вопыт работы, але дзякуючы свайму высокаму прафесіяналізму заваявала павагу ў калег, а, самае галоўнае, давер жыхароў абслугоўваемага ўчастка (у яго ўваходзіць 9 населеных пунктаў, дзе пражывае 498 чалавек) і іх шчырую ўдзячнасць.
Алена Уладзіміраўна — сапраўдны прыклад адданасці сваёй любімай справе, мэтанакіравана і карпатліва працуе з сельскімі жыхарамі, асабліва з хранічнымі хворымі. На амбулаторным прыёме ў мінулым годзе пабывалі 1835 чалавек, аказана неабходная медыцынская дапамога на даму 133 чалавекам. Скаргаў на работу калектыву ФАПа ў адміністрацыю райбальніцы не паступае.
У размове Алена Фрэйберг адзначыла, што каб стаць сапраўдным медыкам-прафесіяналам, трэба паважаць людзей, не шкадаваць сваёй увагі, душэўных сіл, уласнага часу.

На здымку: загадчыца Стайкаўскага ФАПа Алена Фрэйберг.

Последние новости

Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Неделя кибербезопасности проходит в Кировском районе

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевском областном исполнительном комитете проходит заседание облисполкома и собрание делегатов VII Всебелорусского народного собрания от Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость