Темы

Нам гады — не перашкода!..

pozhilye-3 pozhilye-1 pozhilye-2Гэтую фразу ўпэўнена магла б аднесці да сябе кожная з удзельніц фізкультурна-аздараўленчага мерапрыемства — спартландыі “Даўгалецце”, наладжанай фізкультурна-спартыўным клубам раёна сумесна з раённым цэнтрам сацыяльнай абароны насельніцтва і прымеркаванай да Дня пажылых людзей.

Трэба адзначыць, што на базе РЦСАН праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў для розных катэгорый жыхароў раёна, у тым ліку і для пажылых. Яны ж, у сваю чаргу, не застаюцца ў баку, актыўна ў іх удзельнічаюць. Вось і ў спартландыі жанчыны з запалам уключыліся ў спартыўную барацьбу. Конкурсы, прапанаваныя ўдзельніцам, былі для іх цікавымі — гэта адчувалася па тым азарце, з якім яны спраўляліся з заданнямі. З задавальненнем жанчыны паспаборнічалі на трапнасць у дартсе, кіданні мяча ў абруч. Спадабалася таксама заданне за 30 секунд як мага больш набіць тэнісны шарык аб ракетку.
Па суме балаў за ўсе конкурсы пераможцам спартландыі прызнана Валянціна Русецкая. Другое месца заняла Вольга Лукашэнка, трэцяе месца дасталося Яўгеніі Зайцавай.
Пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі ад фізкультурна-спартыўнага клуба раёна. Але, як зазначылі самі ўдзельніцы, галоўнае для іх было не перамагчы. Усе ў працэсе конкурсаў атрымалі значную порцыю бадзёрасці і зусім не думалі пра свой узрост.
Віктар БЯЛЯНАЎ, старшыня ФСК раёна.

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Неделя кибербезопасности проходит в Кировском районе

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевском областном исполнительном комитете проходит заседание облисполкома и собрание делегатов VII Всебелорусского народного собрания от Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость