Темы

Навечна ў памяці народнай

У раёне працягваецца велапрабег у межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Чарговае мерапрыемства па перадачы лампады з Агнём Славы і памяці герояў адбылося ў а/г Барчыцы: з а/г Барсукі яе сюды даставілі старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская і дырэктар Барсукоўскага СДК Ніна Гушчына. З гэтай нагоды каля Барчыцкага НПК «ДС — СШ» сабраліся мясцовыя жыхары, школьнікі.
Да прысутных звярнулася старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч, якая нагадала аб тых выпрабаваннях, якія давялося перажыць усяму савецкаму народу ў гады ваеннага ліхалецця. Яна адзначыла, што ў цяперашні час на тэрыторыі сельсавета пражываюць 3 ветэраны: Міхаіл Аляксеевіч Мацвеенка, Фёдар Рыгоравіч Пацёмкін, Іван Антонавіч Яўрасаў. Сярод жыхароў сельскіх населеных пунктаў і 34 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў. Трое з іх — Якаў Андрэевіч Іваноў, Еўдакія Гаўрылаўна Прыгажаева і Кацярына Рыгораўна Савельева былі высланы ў Германію, дзе на працягу паўтара года працавалі на заводах.
Затым дырэктар Барчыцкага НПК «ДС — СШ» Аркадзь Літвінка расказаў прысутным, якую работу праводзяць вучні па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў і партызан, а таксама мірных жыхароў у гады вайны. На тэрыторыі сельсавета маецца 9 брацкіх магіл і пахаванняў, добраўпарадкаваннем якіх разам з мясцовымі жыхарамі займаюцца і вучні. Ён заклікаў хлопчыкаў і дзяўчынак ніколі не забываць людзей, якія набліжалі доўгачаканую перамогу, пастаянна праяўляць да іх клопат і ўвагу.
Словы ўдзячнасці старэйшаму пакаленню за іх мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады вайны, выказала вучаніца 11 класа Лізавета Лазаковіч.
Школьнікі падрыхтавалі для прысутных канцэрт мастацкай самадзейнасці. Сваімі музычнымі нумарамі парадавалі гледачоў Лізавета Лазаковіч, Насця Сямёнава.
Затым усе жадаючыя прынялі ўдзел у велапрабегу па цэнтральных вуліцах аграгарадка.

 

Последние новости

Актуально

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

10 июня 2026
Читать новость
Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем