Темы

Па мясцінах баявой і воінскай славы

Па мясцінах  баявой і воінскай    славы

veldob

С ёлетні велапрабег у межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!” прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: ён даў старт эстафеце Агню Славы і памяці герояў, якая рушыла па мясцінах баявой і воінскай славы Кіраўскага раёна. Першым населеным пунктам, якому выпала ганаровае права прыняць лампаду з Агнём Славы і памяці герояў, стаў а/г Добасна.
Каля брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у цэнтры аграгарадка Добасна сабралася шмат моладзі і людзей старэйшага пакалення, якія прыйшлі аддаць даніну павагі памяці загінуўшых, хто падарыў ім мірнае неба над галавой. Усе прыхільнікі здаровага ладу жыцця прыйшлі на спартыўнае свята разам са сваімі двуколымі сябрамі — веласіпедамі, каб прыняць актыўны ўдзел у велапрабегу ў межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”.
Апладысментамі сустрэлі ўдзельнікі святочнага мерапрыемства лампаду з Агнём Славы і памяці герояў, якую даставілі дабаснянцам вучні гімназіі горада Кіраўска. Ва ўрачыстай атмасферы лампада была перададзена старшыні Дабаснянскага сельвыканкама Галіне Шчур.
У прывітальным слове гімназісты звярнуліся да моладзі аграгарадка з заклікам памятаць і ўшаноўваць тых, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, здабываў шчасце і свабоду для будучых пакаленняў. Правядзенне такіх акцый, адзначылі яны, з’яўляецца злучальнай ніццю паміж пакаленнямі і заклікае быць дастойнымі памяці дзедаў і прадзедаў, вызваляўшых нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да брацкай магілы былі ўскладзены кветкі, а памяць загінуўшых ушанавана мінутай маўчання. У знак таго, каб чалавецтву не давялося больш зведаць жахаў вайны, у неба ўзмылі паветраныя шары з сімвалам міру — папяровым голубам.
Пасля гэтага ўсіх сабраўшыхся запрасілі прыняць удзел у велапрабегу з лампадай Агню Славы і памяці герояў па вуліцах аграгарадка Добасна. Своеасаблівае спаборніцтва з міні-велазаездам было арганізавана і для маленькіх жыхароў населенага пункта.
Самымі хуткімі ў малодшай узроставай групе сталі Арсеній Назарчык, Цімафей Сідарэнка і Кірыл Казлоўскі, у сярэдняй — Яўген Мыськоў, Максім Чушчэня і Анастасія Бокач, у старэйшай — Галіна Міхалап, Галіна Канавалава і Галіна Калікіна. Усе пераможцы велапрабегу атрымалі заахвочвальныя прызы. З падарункамі завітаў на свята і мясцовы індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Барадуленка: Добаснянскай школе ён прэзентаваў футбольны мяч, а малышам з дзіцячага садка — прыгожую ляльку.
Наступным населеным пунктам, якому будзе перададзена лампада з Агнём Славы і памяці герояў, стане а/г Баравіца.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

10 июня 2026
Читать новость
Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем