Темы

Палова саставу — з Кіраўшчыны і… камандная перамога!

Палова саставу — з Кіраўшчыны і… камандная перамога!

Трыумфальна завяршыла выступленне на рэспубліканскіх спаборніцтвах па зімовым мнагаборстве “Здароўе” каманда Магілёўскай вобласці. У агульным заліку яна заняла І месца. Адметна, што палову зборнай складалі прадстаўнікі Кіраўшчыны — спартсмены Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Аб гэтым расказаў галоўны трэнер і прадстаўнік зборнай каманды Магілёўшчыны Валерый Вароніч.

Згодна рэгламенту спаборніцтваў у каманду ўваходзіла 14 чалавек: па сямёра хлопчыкаў і дзяўчынак. Акрамя рабят з Бабруйскага, Хоцімскага і Клімавіцкага раёнаў, якія ўсе разам склалі адну сямёрку спартсменаў, у зборную Прыдняпроўскага краю былі ўключаны нашы Соф’я Лысянкова (5 клас), Аліна Ермалаева (7 клас), Анастасія Котава (8 клас), Крысціна Лазарава (9 клас), Ганна Каравай (9 клас), Кацярына Сапега (11 клас) і Аляксей Хархалёў (8 клас).  Такое значнае прадстаўніцтва кіраўчане атрымалі ўпершыню — пасля ўдалага выступлення на абласным этапе, дзе каманда нашага раёна ў асобе паўлавіцкіх школьнікаў заняла 2-е месца.

Фінал праходзіў у Віцебску, куды з’ехаліся 6 каманд з усіх абласцей Беларусі.

У першы дзень праходзілі спаборніцтвы паміж вучнямі 9-11 класаў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Лідарства захапіла зборная Магілёўшчыны, прадстаўнікі якой былі больш трапнымі.

Пасля другога дня, у які праводзіліся спаборніцтвы па гімнастыцы (для хлопчыкаў — падцягванне на перакладзіне, для дзяўчынак — згібанне-разгібанне рук ва ўпоры лежачы) лепшыя рэзультаты паказалі гаспадары-віцябляне.

Усё вырашалі лыжныя гонкі трэцяга дня. Ужо было зразумела, што камплект узнагарод разыграюць паміж сабой каманды Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, якія істотна адарваліся ад астатніх зборных. Але хто ж будзе пераможцам?..

Рэзультаты аказаліся вельмі шчыльнымі. Дастаткова адзначыць, што ў скарбонцы кожнай з каманд-прызёраў па суме трох дзён было за 1700 ачкоў, а ў выніковым пратаколе разрыў паміж першым і трэцім месцамі склаў усяго 10 балаў.

Прадстаўнікі зборнай Прыдняпроўскага краю змаглі-такі вырваць перамогу,  набраўшы 1765 ачкоў, абышоўшы на 6 балаў каманду Міншчыны, якая, у сваю чаргу, на 4 пазіцыі абагнала віцяблян.

Камандзе-пераможцы быў уручаны Кубак, а кожны ўдзельнік атрымаў дыплом, медаль і грашовую ўзнагароду.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость