Темы

Першыя крокі кіраўчан у вялікі спорт

Першыя крокі кіраўчан у вялікі спорт
SAMSUNG CAMERA PICTURES
У Мінску прайшоў заключны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”. Прыняць у ім удзел заваявалі права 210 юных спартсменаў з усіх абласцей Беларусі і сталіцы краіны — па 105 хлопчыкаў і дзяўчынак адпаведна. Для многіх з іх гэтыя спаборніцтвы сталі першымі крокамі ў вялікі спорт, бо менавіта за імі, магчыма, будучае айчыннай лёгкай атлетыкі. Нагадаем, што шасцярым вучням з Кіраўшчыны выпаў гонар прадстаўляць Магілёўшчыну.

Незабыўныя ўражанні ад удзелу ў фінальных спаборніцтвах засталіся ў Мацвея Каранкевіча, Яны Лісоўскай і Дар’і Гаршковай з гімназіі горада, Максіма Няйштэтара і Настассі Котавай з Паўлавіцкай школы, а таксама ў Юліі Калінавай з СШ №1. Завяршальны этап “Шкаліяды”, які праходзіў у манежы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, стаў сапраўдным спартыўным святам. Пры перапоўненых трыбунах адбылося ўрачыстае адкрыццё. Яно пачалося з шэсця ўсіх юных спартсменаў-удзельнікаў — пераможцаў і прызёраў раённых і абласных этапаў “Шкаліяды”.
На працягу двух дзён школьнікі выяўлялі мацнейшых у чатырох відах: бегу на 30 м, скачках у даўжыню, кіданні мяча на дальнасць і бегу на 800 м (хлопчыкі) і 500 м (дзяўчынкі). Нашым рабятам даволі цяжка было канкурыраваць з сапернікамі, многія з якіх фактычна на прафесійным узроўні займаюцца лёгкай атлетыкай у спецыялізаваных установах. Тым не менш, кіраўчане паказалі дастойныя рэзультаты. А Яна Лісоўская толькі крыху не дацягнулася да п’едэстала гонару: у бегу на 30 м кіраўчанка паказала чацвёрты рэзультат.
Але кіраўчане могуць па праву ганарыцца тым, что ўвайшлі ў зборную каманду вобласці. Акрамя таго, рабяты акунуліся ў незабыўную атмасферу спартыўнага свята высокага ўзроўню. І хіба забудуцца юныя спартсмены з правінцыі пра цёплую сяброўскую размову з самім Вадзімам Дзевятоўскім! Славуты малатабоец, чэмпіён свету і Еўропы, прызёр Алімпійскіх гульняў, які зараз працуе на высокіх пасадах — намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры і маладзёжнай палітыцы, старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, шчыра пагутарыў з нашымі юнымі землякамі і сфатаграфаваўся на памяць.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем