Темы

Працягваючы традыцыі

Працягваючы традыцыі

velosport

Праграма чарговага, 46-га Мемарыялу Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага па веласпорце, па традыцыі, пачалася ў а/г Мышкавічы дзіцячымі спаборніцтвамі па велагонках. Нягледзячы на спякоту, падрастаючая змена спартсменаў — мясцовыя да-шкаляты стараліся як мага хутчэй пераадолець дыстанцыю. Першае, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Аня Бегунова, Мікіта Пішчалін, Арсеній Бабіч, але на п’едэстал гонару з радасцю ўзняліся разам усе рабяты, задаволеныя аказаным ім гонарам удзелу ў спаборніцтвах і тым, што прыз атрымаў кожны з іх.
Далей каманды спартсменаў з усіх абласцей (акрамя Гродзенскай) і г.Мінска выстраіліся на пляцоўцы перад Мышкавіцкім СДК для ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў: як вядома, Мемарыял праводзіцца ў праграме чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у гонцы-крытэрыуме.
Удзельнікаў спаборніцтваў ад імя раённай улады вітала намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што гэтыя спаборніцтвы заваявалі заслужаны аўтарытэт і павагу сярод спецыялістаў і спартсменаў веласпорту. А ўвогуле ў нацыянальным веласпорце разам з майстрамі, якія шліфавалі свае навыкі на Мемарыяле К.П.Арлоўскага, высокі клас паказваюць і спартсмены Кіраўшчыны. Вольга Масюковіч, Яўген Шамсонаў і Раман Цішкоў неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь на трэку, прадстаўлялі нашу краіну на этапах Кубка свету, чэмпіянату Еўропы, дзе ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых веласіпедыстаў. Сярод жанчын старэй 23 гадоў наша Вольга Масюковіч увайшла ў тройку лепшых велагоншчыц Беларусі. Сёлета выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай ДЮСШ занялі 2 месца на першым этапе Кубка РБ па шасейных гонках, 1 і 3 месцы — у чэмпіянаце РБ па веласпорце.
Веласпорт заўсёды быў і застаецца папулярным у нашым раёне. І гэта заслуга людзей, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі дадзенаму віду спорту. Галіна Слабоднікава выказала ўдзячнасць трэнерскаму саставу аддзялення веласпорту ДЮСШ у саставе У.С. Бяляўскага, які стаяў ля вытокаў Мемарыялу і ўсе гады з’яўляецца яго галоўным суддзёй, С.М.Клімовіча і Ю.Г.Цішкова за работу, якую яны праводзяць па развіцці і прапагандзе веласпорту.
Змянілася не адно пакаленне ўдзельнікаў Мемарыялу, але сама ідэя яго правядзення не мяняецца: памяць аб чалавеку-легендзе К.П.Арлоўскім жывая і заўсёды застаецца з намі.
Да бюста Кірылы Пракопавіча Арлоўскага спартсмены ўсклалі вянкі і кветкі.
Дзяржаўны трэнер РБ па веласпорце Алег Логвін выказаў удзячнасць арганізатарам спаборніцтваў, а таксама сваё задавальненне тым, што гэты гасцінны і ўтульны куток — а/г Мышкавічы дынамічна развіваецца, мяркуючы па шырокіх маштабах разгорнутых тут будаўнічых работ.
Далей быў дадзены старт групавой гонцы сярод мужчын на 132 км, а затым сярод жанчын — 66 км.
На наступны дзень адбылася гонка-крытэрыум. Мужчынам прадстаяла пеаадолець 80 км. Першыя тры месцы тут занялі прадстаўнікі Мінскай вобласці: Андрэй Шнырко, Мікіта Жаровень і Канстанцін Будкевіч. У гонцы-крытэрыуме сярод жанчын (40 км) першынствавала Настасся Сліж з Міншчыны, на 2 і 3 месцах адпаведна — Ксенія Касабуцкая (Брэсцкая вобл.), Ганна Навіцкая (г.Мінск).
Трэба адзначыць паспяховае выступленне на гэтых прэстыжных спаборніцтвах выхаванкі Кіраўскай ДЮСШ, майстра спорту Наталлі Хамід, якая выступала за каманду Магілёўскай вобласці і заняла 5 месца.
Вынікі на гонцы-крытэрыуме падводзіліся і сярод юніёраў.
У камандным заліку, як і летась, са значным адрывам па ачках перамогу святкавала Мінская вобласць. Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: Віцебская, Брэсцкая, Гомельская, Магілёўская вобласці, г.Мінск.
На Мемарыяле, па традыцыі, былі арганізаваны спаборніцтвы сярод ветэранаў веласпорту на дыстанцыі ў 22 км. Прызавыя месцы дасталіся Андрэю Піўцэвічу, Мікалаю Бакланаву і Сяргею Кулікову. Прадстаўнік Кіраўшчыны Уладзімір Іванавіч Бяляўскі заняў 4 месца з васьмі.
На ўрачыстым закрыцці спаборніцтваў адбылося ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў. Кубак Мемарыялу К.П.Арлоўскага зноў накіраваўся ў Мінскую вобласць.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость