Темы

Прызванне — дапамагаць людзям

Прызванне —  дапамагаць людзям

massaz

Ручны масаж з’яўляецца эфектыўным метадам лячэння і прафілактыкі розных хвароб. Ён спрыяе паскарэнню працэсаў рэгенерацыі траўмаваных тканак, знімае балявыя адчуванні, ацёкі, аднаўляе сілу стомленай мышцы, павялічвае яе працаздольнасць, умацоўвае суставы і звязкі. А калі гэтую медыцынскую працэдуру робіць кваліфікаваны спецыяліст, аздараўленчы эфект павялічваецца ўдвая.

Гэтыя словы можна адрасаваць масажысту райбальніцы Мікалаю Акулічу. Нягледзячы на малады ўзрост — 25 мая ён адзначыў сваё 25-годдзе, Мікалай сваёй стараннай працай і кваліфікаванай дапамогай ужо заслужыў павагу калег і шматлікія словы ўдзячнасці ад пацыентаў. Сам ён мясцовы, нарадзіўся ў Кіраўску. Навучаўся ў Гродзенскім медыцынскім каледжы, дзе атрымаў спецыяльнасць масажыста. У 2010 годзе М.М. Акуліч прыйшоў на работу ў райбальніцу, дзе працуе яго маці Валянціна Уладзіміраўна.Усё сваё свядомае жыццё жанчына пры-свяціла медыцыне: у цяперашні час яна працуе медсястрой побач з сынам у фізіятэрапеўтычным аддзяленні райбальніцы.
Варта адзначыць, што ўсе, каму давялося прайсці праз рукі Мікалая, адгукаюцца аб ім як аб выдатным спецыялісце, паважлівым і шчырым чалавеку. Перад тым, як рабіць масаж, ён заўсёды спытае ў пацыента пра самаадчуванне, падтрымае добрым словам. Адкрыты і ветлівы, ён з першых слоў размовы выклікае прыхільнасць. Па-майстэрску спрытна і ў той жа час далікатна спецыяліст праводзіць масаж, раз-пораз пытаецца, ці зручна чалавеку, ці не турбуе яго што-небудзь.
Ёсць у Мікалая і пастаянныя пацыенты, якія, пры вызначэнні масажыста, выказваюць пажаданне прайсці лячэнне менавіта ў яго. А гэта, бадай, самая высокая адзнака стараннай і добрасумленнай працы.
Рыгор КАГАН,
ветэран працы.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость