Темы

Рассветаўцы замацавалі лідарства

Рассветаўцы замацавалі лідарства

stritbolУ спартыўнай зале гімназіі горада прайшлі спаборніцтвы па стрытболе ў залік круглагадовай раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры. Стрытбол — своеасаблівы варыянт баскетбола, яго яшчэ называюць вулічным баскетболам, усё больш набірае папулярнасць у свеце.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 6 каманд, якія гулялі паміж сабой па кругавой сістэме. Кожнай камандзе такім чынам давялося правесці па 5 паядынкаў, зыходзячы з рэзультатаў якіх і размеркаваліся выніковыя месцы. Найбольш напружанымі аказаліся матчы паміж камандамі СВК “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага, райспажыўтаварыства і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Сапернікі былі прыкладна роўныя па сілах. Аднак рассветаўцам на чале з капітанам Яўгенам Пішчаліным усё ж удалося прайсці ўсю гульнявую дыстанцыю без страт. З пяццю перамогамі яны і занялі першае месца. Добрую гульню паказала каманда райспажыўтаварыства (капітан Сяргей Іваніцкі) і дастойна заняла другі радок у выніковай табліцы. “Бронза” дасталася камандзе педагогаў, якую ўзначальваў Аляксандр Каранке-віч. Каманды-прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней, а каманда-пераможца атрымала яшчэ і кубак ад фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.
Пасля 6 відаў спартакіяды каманда “Рассвета” замацавала лідзіруючыя пазіцыі, набраўшы 170 ачкоў. Упэўнена займае другую прыступку каманда райспажыўтаварыства — 126 ачкоў. Са 109 ачкамі на трэцім радку знаходзіцца каманда Жыліцкага сельгаскаледжа. У пяцёрцы мацнейшых таксама каманды ліцэя №15 (105 ачкоў) і раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (104 ачкі).
У праграме спартакіяды засталіся спаборніцтвы па шашках, шахматах і валейболе. Хацелася б, каб у барацьбу ўключылася больш каманд. На бягучы момант удзел у спартакіядзе прымае 17 калектываў фізічнай культуры. Арганізацый і ўстаноў у нашым раёне значна больш…
Віктар БЯЛЯНАЎ,
старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба
раёна.

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Неделя кибербезопасности проходит в Кировском районе

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевском областном исполнительном комитете проходит заседание облисполкома и собрание делегатов VII Всебелорусского народного собрания от Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость