Темы

Спартыўныя спаборніцтвы ў Дзень Незалежнасці прайшлі ў Кіраўску

Спартыўныя спаборніцтвы ў Дзень Незалежнасці прайшлі ў Кіраўску

Незалежнасць-63

Незалежнасць-62

Па традыцыі святкаванне Дня Незалежнасці ў Кіраўску не абышлося без спартыўных спаборніцтваў, якія праходзілі яны на стадыёне СДЮШАР. У праграму ўвайшлі віды, якія найбольш даступныя і  даўно палюбіліся прыхільнікам здаровага ладу жыцця: міні-футбол, шашкі, шахматы, дартс, армрэстлінг, скачкі са скакалкай.

На міні-футбольнай пляцоўцы са штучным пакрыццём была арганізавана таварыская сустрэча паміж футбалістамі з Барсукоў і Мышкавіч. Перамогу святкавала барсукоўская каманда.

Самымі трапнымі і ўдачлівымі ў спаборніцтвах па дартсе аказаліся Канстанцін Гарбачоў і Вольга Пішчаліна.

Найбольш дужым быў Сяргей Іваніцкі, які падняў гіру найбольшую колькасць разоў.

Усяго адзін пункт вырашыў лёс першага  і другога месцаў ў скачках са скакалкай: Улад Абраменка з рэзультатам 168 разоў за мінуту абышоў свайго таварыша Дзмітрыя Гушчына.

У спаборніцтвах па шашках і шахматах сярод дзяцей і падлеткаў пераможцамі сталі адпаведна Аляксей Бодык і Самір Ахундаў. Сярод дарослых лепшым шашыстам стаў Аляксандр Ласякоў.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь открыта для обсуждения с США любых вопросов, но надо неукоснительно соблюдать договоренности 

15 сентября 2026
Читать новость
В районе

В Кировске ведётся капитальный ремонт участка улицы Володарского

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Коллектив Кировского РЭС принимал поздравления с Днём народного единства

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе газоснабжения состоялась концертная программа

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко отметил положительную динамику стратегического партнерства Беларуси и Зимбабве

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

17 сентября состоится заселение комиссии по координации работы по содействию занятости населения

15 сентября 2026
Читать новость