Свята працы на Кіраўшчыне

Свята працы на Кіраўшчыне

Ярка і маляўніча, весела і заўзята, са спартыўным запалам адзначылі жыхары Кіраўшчыны свята Першамая, якое з’яўляецца сімвалам Працы, Вясны і Міру.

У гэты святочны дзень каля раённай Дошкі гонару адбыўся ўрачысты мітынг з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, працоўных і вучнёўскіх калектываў, арганізацый і ўстаноў горада, грамадскіх аб’яднанняў, гасцей.

Пачалося мерапрыемства з ускладання кветак да абеліскаў на Алее Славы Герояў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мітынгу звярнулася старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава.

Яна падкрэсліла, што гэты дзень адзначаны асаблівым пачуццём падзякі да ўсіх, чыя праца з’яўляецца асновай жыцця і працвітання роднага краю, хто адданы сваёй справе і ганарыцца ёй, упэўнены ў неабходнасці і важнасці любой прафесіі, мае высокую грама-
дзянскую адказнасць і патрыятызм.

«Сімвалічна, што 2024 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Гэта якасць
працы на зямлі, у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, абслугоўванні, будаўніцтве, фарміраванне ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуццё адказнасці за будучыню краіны», – адзначыла Галіна Паўлаўна.

Галіна Слабоднікава выказала шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, перадавікам вытворчасці і ўсім, хто працуе на карысць Кіраўшчыны. Яна адзначыла, што месца правядзення мерапрыемства было абрана не выпадкова – ля раённай Дошкі гонару, як найвышэйшага пастамента працоўных перамог, грамадскага прызнання і маральнага заахвочвання за ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік раёна адрасавала кіраўчанам, дзякуючы добрасумленнай працы якіх Кіраўскі раён стаў пераможцам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод раёнаў Магілёўскай вобласці з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек па выніках работы за 2023 год.

Галіна Паўлаўна нагадала, што выступаючы на Усебеларускім народным сходзе Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў: «У нас дастаткова падстаў для гонару. Будзе яшчэ болей. А працы ў нас яшчэ болей. Будзе самая жорсткая дысцыпліна – будзе і вынік! І калі мы не жадаем сядзець у акопах, то мы павінны працаваць адказна. Кожны на сваім месцы. Шчыра. Напружана. Так, як умеем. Мы ўжо не адзін раз перасягнулі сябе ва ўсіх сферах. А ў Год якасці павінны зрабіць немагчымае. Сёння як ніколі важна захаваць патэнцыял моцнага, адзінага народа, моцнай і квітнеючай Беларусі – дзяржавы для народа – у імя міру!».

Галіна Слабоднікава ўручыла пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, якія прызнаны «Лепшымі па прафесіі» па выніках штогадовага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі Кіраўскага раёна за 2023 год.

Кіраўск – здаровы горад

1 мая на плошчы імя Кірава быў дадзены старт велапрабегу “Дарогамі памяці”, прысвечанаму 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сімвалічны Знак памяці, які ўдзельнікі велапрабегу правязуць па ўсіх населеных пунктах раёна, Галіна Слабоднікава перадала кандыдату ў майстры спорту, неаднаразоваму пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў Ганне Бегуновай.


Папулярызацыі здаровага ладу жыцця садзейнічаў і традыцыйны лёгкаатлетычны крос па вуліцах райцэнтра. Прадстаўнікі працоўных калектываў раёна, навучэнцкай моладзі, школьнікі змагаліся за галоўны прыз – кубак раённай газеты “Кіравец”.

Перш, чым былі дадзены старты, на агульным пастраенні ўдзельнікі віталі пераможцаў і прызёраў раённай круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры. Дымпломам I ступені і кубкам узнагароджана каманда ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Другое і трэцяе месцы ў спартакіядзе адпаведна занялі зборныя аддзела па адукацыі і сектара спорту і турызму райвыканкама.

Былі таксама падведзены вынікі раённай круглагадовай спартакіяды сярод сельскіх жыхароў “Залаты колас”. І тут перамогу святкавала каманда “Рассвета”. Другое месца заняла зборная Жыліцкага сельгаскаледжа, трэцяе – каманда КСУП “Чырвоны баец”.

Пад дружную падтрымку балельшчыкаў удзельнікі кросу пераадольвалі вызначаныя дыстанцыі. У сваіх узроставых групах пераможцамі сталі: 14–17 гадоў – Дар’я Петрусёва і Максім Харытонаў (абодва – з СШ №1); 18–29 гадоў – Вікторыя Якімуш (Жыліцкі сельгаскаледж) і Павел Аўсянік (УКП “Жылкамгас”); 30–34 гады – Анастасія Панасенка (сектар спорту і турызму райвыканкама) і Андрэй Харытонаў (РАНС); 45–54 гады – Алена Шалыгіна і Андрэй Бяляўскі (абодва – “Рассвет”); 55 гадоў і старэй – Алена Лагачова (“Рассвет”) і Уладзімір Грамыка (СВК “Бераснёўскі”).

У агульнакамандным заліку першынствавалі шматразовыя пераможцы першамайскіх спаборніцтваў – прадстаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Галоўны рэдактар “Кіраўца” Галіна Русецкая ўручыла капітану рассветаўскай каманды Алесі Шалянгоўскай кубак. Спецыяльны прыз – падпіска на раёнку на 3-ці квартал – была ўручана пастаяннаму ўдзельніку раённых спаборніцтваў па розных відах спорту, іх шматразоваму пераможцу і прызёру Андрэю Бяляўскаму. Дыпломы за другое і трэцяе месцы ў лёгкаатлетычным кросе атрымалі адпаведна каманды Жыліцкага сельгаскаледжа і СШ №1.


Кіраўчане падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў першамайскіх мерапрыемствах.

Наталля КАРАНКЕВІЧ, мнагадзетная маці, удзельніца раённай акцыі “За здароўем на веласіпедзе”:
– У цудоўнае свята Першамая мы ўсёй сям’ёй – я, муж Вячаслаў і дзеці Іван, Ева і Яна – прынялі ўдзел у традыцыйнай раённай акцыі “За здароўем на веласіпедзе”. Я ўдзельнічаю ў ёй з самых першых дзён – з 2013 года, не прапусціла ніводнай! Мы прывучаем і сваіх дзяцей да гэтага. Такія мерапрыемствы папулярызуюць здаровы лад жыцця сярод розных слаёў насельніцтва.
Заклікаю ўсіх жыхароў раёна далучацца да акцыі, гэтым мы ў ліку іншага выказваем і любоў да Радзімы, і любоў да здароўя. Паверце, праехацца па вуліцах райцэнтра ў святочнай калоне веласіпедыстаў, з цудоўным настроем і адчуваннем народнага адзінства – гэта значыць атрымаць незабыўныя, яскравыя, станоўчыя эмоцыі!

Андрэй БЯЛЯЎСКІ, пераможца лёгкаатлетычнага кросу:
– Кожны год удзельнічаю ў кросе, сёлета перамог у сваёй узроставай катэгорыі і акрамя таго стаў шчаслівым уладальнікам падпіскі на раённую газету “Кіравец”!
Са спортам сябрую ўсё жыццё, прычым прафесіянальна – удзельнічаў у спаборніцтвах, чэмпіянатах па спартыўнай хадзьбе. Спорт умацоўвае здароўе, дае упэўненасць у сваіх сілах, выручае ў жыцці!
Займайцеся спортам, бегайце, удзельнічайце ў кросе, велаакцыі – і будзеце адучваць сябе моцнымі, здаровымі, бадзёрымі духам і шчаслівымі!

Максім ХАРЫТОНАЎ, вучань СШ №1 г.Кіраўска:
– У сваёй узроставай групе я стаў лідарам лёгкаатлетычнага кросу і вельмі гэтаму рад! Што мне дапамагло стаць першым? Вельмі цудоўны настрой у свята Першамая, сонечнае надвор’е, падтрымка балельшчыкаў – настаўнікаў і аднакласнікаў падбадзёрвалі. Да слова, мой бацька Андрэй – пастаянны ўдзельнік гэтага кросу і сёлета ён таксама стаў першым у сваёй узроставай катэгорыі.
Спорт – гэта маё жыццё! Моладзь Беларусі – за задровы лад жыцця!

Эліна ФРАЛОВА, кіраўчанка:
– На мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы, я прыйшла разам з дачушкай. Дзецям было дзе разгуляцца! Працавалі дзіцячыя пляцоўкі, батуты. У парку быў наладжаны канцэрт вакальнай студыі “SMILE KIDS”, мы з задавальненнем паслухалі музычныя кампазіцыі. Дзеткам можна было прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, памаляваць крэйдай на асфальце, паесці марожанае за столікам у парку. Адным словам, мы хораша правялі святочны дзень!

Матэрыялы падрыхтавалі Людміла СЯМЁНАВА, Аляксандр ХАХЛОЎ, Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх