Темы

Трэці тур: да максімуму кіраўчанам не хапіла ледзь-ледзь

Трэці тур: да максімуму кіраўчанам не хапіла ледзь-ледзь

Кировк-Гродно

У Віцебску прайшоў трэці тур чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе ў вышэйшай лізе. Нягледзячы на тое, што выдаўся ён, зыходзячы з надвор’я, самым халодным і даждлівым, для каманды “Кіраўск-СДЮШАР”, ён аказаўся самым удалым і рэзультатыўным: толькі крыху ім не хапіла, каб узяць максімальную колькасць ачкоў…

У кожны з двух гульнявых дзён васьмёрка застаўшыхся пасля першых двух тураў каманд правялі па 2 паядынкі.

У першым сваім матчы “Кіраўск-СДЮШАР” сустракалася са слонімскім “Фарсажам”. Гульня выдалася няпростай. Кіраўчанам тройчы па ходу яе даводзілася адыгрывацца, што, тым не менш, яны кожны раз і зрабілі. На тры галы слонімцаў двойчы дакладнымі ўдарамі адказаў Арцемій Дрозд і адзін раз — Іван Ляцецкі. І ўсё ж апошняе слова аказалася за нашымі хлопцамі: два трапныя стрэлы Юрыя Пятроўскага, і канчатковы лік — 5:3 на нашу карысць.

А вось наступны паядынак СДЮШАРаўцаў з лідарам чэмпіянату “Гроднааблспортам” стаў упрыгожваннем першага гульнявога дня і нагадваў сапраўдны трылер. Пляжнікі з берагоў Нёмана двойчы вялі з адрывам у 2 мячы (2:0 і 4:2). Здавалася, яшчэ крыху — і вопытныя гродзенцы “даціснуць” дзёрзкіх “выскачак” з глыбінкі. Але настойливыя кіраўчане сёлета не раз ужо даказвалі сваю непрымірымасць да прызнаных аўтарытэтаў і вось цяпер зноў перавярнулі ўсё з ног на галаву. Спачатку яны зраўнялі лік, а потым за мінуту да заканчэння асноўнага часу выйшлі і наперад — 5:4. Рашаючай стала апошняя мінута. Футбалісты Гродна зраўніваюць лік. Здавалася, гульня дойдзе да авертайму. Але за 18 секунд да канца асноўнага часу Арцемій Дрозд з пенальці ставіць пераможную кропку — 6:5! Чарговая валявая перамога! Галы ў кіраўчан у гэтым драматычным паядынку забівалі Іван Ляцецкі (2), Арцемій Дрозд (2), Міхаіл Гарбачоў і Юрый Пятроўскі.

Наступны гульнявы дзень і — чарговы экзамен для “Кіраўск-СДЮШАР”: сапернік — яшчэ адзін з лідараў чэмпіяната каманда “ProDOM”  з Брэста, якую селета вядзе наперад лепшы пляжны футбаліст Беларусі апошніх гадоў Ігар Брыштэль. Кіраўчане ў каторы раз у сезоне першымі прапускаюць. Але  зноў рашуча ідуць наперад, і праз пэўны час, дзякуючы намаганням Арцемія Дразда, Антона Акуліча і Юрыя Пятроўскага, лік становіцца ўжо 3:1 на нашу карысць. Але сіл не хапіла. Ды і Брыштэль зрабіў сваю справу, забіўшы за матч сваім колішнім аднаклубнікам 4 мячы. У выніку — крыўднае мінімальнае паражэнне брэстчанам 3:4, якія, дарэчы, пасля гэтага тура ўзначалілі турнірную табліцу.

Затое ў заключным матчы са “Шчучынам” кіраўскія СДЮШАРаўцы “адарваліся” на славу, “агрузіўшы” дэбютантам чэмпіянату ажно 10 мячоў. Канчатковы лік — 10:6. Героем матча ў кіраўчан стаў Іван Ляцецкі, які злавіў сапраўдны кураж, забіўшы 6 (!) разоў. Двойчы вызначыўся Акуліч, па адным разе — Гарбачоў і Пятроўскі.

Пасля чацвертага, заключнага тура, які 14-15 ліпеня пройдзе ў Шчучыне, будуць сфарміраваны пары суперфінала.

А пасля трэцяга турнірнае становішча выглядае наступным чынам:

“ProDOM” (Брэст)                   — 22

 “Гроднааблспорт”                  — 22

БАТЭ (Барысаў)                      — 18

“Кіраўск-СДЮШАР”             — 17

“Фарсаж” (Слонім)                  — 9

“М-Сіці” (Мазыр)                    — 8

Зборная Віцебскай вобл.       — 6

“Шчучын”                                  — 6

 

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость