Темы

У аздараўленчым лагеры «Траверс» школьнікі і адпачылі, і замацавалі веды

У аздараўленчым лагеры «Траверс» школьнікі і адпачылі, і замацавалі веды

Траверс

Для школьнікаў лета — пара доўгачаканага адпачынку. Для кагосьці ён атаясамліваецца з морам, хтосьці на летнія канікулы едзе ў вёску да бабулі і дзядулі. Іншыя прысвячаюць вольны летні час самаўдасканальванню і развіццю сваіх навыкаў. Менавіта такі выбар зрабілі выхаванцы летняга аздараўленчага палатачна-перасовачнага лагера “Траверс”, работа якога была арганізавана Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска на турбазе ў аграгарадку Барсукі.

Праграма работы лагера была спланавана такім чынам, што ў першай палове дня выхаванцы, а гэта вучні 6-9 класаў школ раёна, наведвалі заняткі па матэматыцы, фізіцы, рускай і замежных мовах, якія праводзілі найбольш таленавітыя і дасведчаныя педагогі раёна, здолеўшыя падрыхтаваць нямала пераможцаў конкурсаў і алімпіяд. Заняткі праводзіліся ў самых незвычайных формах, таму былі цікавымі і захапляльнымі для дзяцей, дазвалялі ім замацоўваць і ўдасканальваць свае веды па вучэбных прадметах.
Другая палова кожнага з дзевяці дзён, якія дзеці правялі ў лагеры, была адведзена разнастайным справам, аб’яднаным пэўнай тэматыкай: Дзень знаёмства, камандаўтварэння, навукі, Дні вясёлай алімпіяды, валанцёраў, актыўнага адпачынку, пошуку, Дзень успамінаў. Выхавальнікамі лагера і запрошанымі гасцямі праводзіліся мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх было развіццё творчых здольнасцей дзяцей, стымуляцыя пошукаў незвычайных адказаў на звычайныя пытанні. За гэтыя дні дзеці паказалі сваю кемлівасць, крэатыўнасць, энергічнасць, творчы склад розуму. Напрыклад, падчас правядзення квэст-гульні ў межах Дня пошуку выхаванцы пры дапамозе “загадкавых” наводак, падрыхтаваных выхавальнікамі, рухаліся ад аднаго аб’екта на тэрыторыі лагера да другога, а ў апошняй кропцы маршрута іх чакаў салодкі прыз.
Дадайце да ўсяго вышэйапісанага рамантыку турыстычнага пахода, спартыўныя забавы на адкрытым паветры, імправізаваны кінатэатр, ежу, прыгатаваную на вогнішчы — і вось гатовы рэцэпт цікавага і незвычайнага адпачынку. Выхавальнікі яшчэ доўга будуць успамінаць гэтую змену як адну з самых лепшых, а дзеці ўжо цяпер рыхтуюцца да наступнага лета і чарговага заезду ў лагер “Траверс”.
Яўген РЫШКЕВІЧ, начальнік лагера “Траверс”.

Последние новости

В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 20 июля по 19 августа проводится Месячник безопасного труда в Кировском районе

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем