У Кіраўскім ліцэі №15 прайшоў бацькоўскі сход з удзелам бацькоў з сацыяльна-няўдачных сем’яў








Менавіта для бацькоў, законных прадстаўнікоў такіх сем’яў раёна па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна быў наладжаны бацькоўскі сход з удзелам зацікаўленых служб. Актуальнасць яго мэты відавочная: павысіць адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей, эфектыўнасць выхаваўчага патэцыялу сям’і наогул. Сімвалічна было абрана і месца правядзення — цэнтр духоўна-маральнага выхавання ліцэя №15.
З уступным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вераніка Касьміна. Яна заклікала бацькоў надаваць максімум клопату дзецям. Асаблівая ўвага была звернута на правядзенне іх вольнага часу, у прыватнасці, знаходжання ў сацыяльных сетках інтэрнета. Зараз некаторыя камп’ютарныя гульні літаральна “замбіруюць” падлеткаў. Больш таго, падштурхоўваюць нават да суіцыду…
Аб арганізаці работы з сем’ямі, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, расказалі прысутным валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, супрацоўнікі раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Фіневіч і Наталля Крылова.
Актыўнасці ўдзельнікам мерапрыемства дадала педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Алена Гарэлікава, якая правяла гутарку з элементамі трэнінга на тэму сямейных каштоўнасцей як залогу паспяховага выхавання. Бацькам былі ўручаны падрыхтаваныя памяткі “Запаведзі і правілы мудрага педагога і пісьменніка Януша Корчака”.
Каштоўнасцям шлюбнага, сямейнага жыцця прысвячалася таксама гаворка, якую правяла з прысутнымі кіраўнік цэнтра духоўна-маральнага выхавання ліцэя №15 Валянціна Грузд.
На тэму прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых зносін гаварыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Літвінка. На захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях, спальвання сухой расліннасці звярнуў увагу інспектар РАНС Аляксандр Жураўскі.
Паколькі мерапрыемства праходзіла напярэдадні веснавых школьных канікулаў, прысутных пазнаёмілі з планам праводзімых мерапрыемстваў для дзяцей на гэты перыяд, з тым, каб яны цікава і карысна адпачылі.
Аляксандр ХАХЛОЎ.