Темы

У міні-футбольных баталіях — дзяўчаты з Кіраўшчыны

У міні-футбольных баталіях — дзяўчаты з Кіраўшчыны

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Нягледзячы на тое, што футбол у розных яго варыянтах лічыцца пераважна мужчынскім відам спорту, прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва ўсё больш заяўляюць аб сабе ў гульні №1. У спартыўнай зале СШ №1 у межах раённай спартакіяды школьнікаў прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод дзяўчынак 2003-2004 г.н., што адпавядае 7-10 класам. Аб іх расказаў галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама Максім Хамічэнка.

Пяць каманд, заяўленых да ўдзелу, праводзілі матчы па кругавой сістэме —  кожная з кожнай. І, трэба адзначыць, усе праявілі спартыўны азарт, а кожны паядынак быў даволі бескампрамісным. Менш за іншых пашчасціла футбалісткам СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, якія хоць і дужа стараліся, але не змаглі ўзяць ніводнага ачка і замкнулі турнірную табліцу. Каманда Мышкавіцкай СШ з адной перамогай і трыма ачкамі адпаведна заняла 4-е месца. Футбалісткі Барчыцкага УПК ДС-СШ атрымалі 2 перамогі і з 6 ачкамі занялі трэці радок у турнірнай табліцы.

Найлепшую падрыхтоўку паказалі дзяўчаты з СШ №1 і Чыгірынскай СШ. У іх не было праблем з іншымі саперніцамі, а вось матч паміж сабой аказаўся вельмі напружаным і драматычным. Гаспадыні пасля дакладных удараў павялі ў ліку 2:0. Але госці з берагоў Чыгірынскага вадасховішча змаглі аднавіць раўнавагу. Кіраўчанкі зноў выйшлі наперад і ўтрымлівалі перавагу амаль да фінальнага свістка, аднак літаральна на апошняй секундзе іх саперніцы выратавалі матч — нічыя 3:3.

У выніку абедзьве каманды набралі па 10 ачкоў. Лёс першага месца згодна рэгламенту спаборніцтваў вырашыла розніца забітых і прапушчаных мячоў. Яна аказалася лепшай у каманды СШ №1, якая і стала пераможцай турніру.

Последние новости

Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе прошел открытый региональный фестиваль «СеноФЭСТ-2026»

27 июля 2026
Читать новость