У спаборніцтвах “Снежны снайпер” зноў на вышылі былі спартсмены з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева

У спаборніцтвах “Снежны снайпер” зноў на вышылі былі спартсмены з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева

Адным з найбольш папулярных зімовых відаў спорту ў нашай краіне лічыцца біятлон. У падтрымку добрых традыцый і з мэтай падрыхтоўкі новага пакалення спартсменаў у рэспубліцы пад патранажам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца і набылі папулярнасць спаборніцтвы “Снежны снайпер”.

Біятлонныя гонкі ўжо некалькі год як уключаны ў праграму круглагадовай спартакіяды школьнікаў. Нядаўна прайшлі раённыя спаборніцтвы па гэтым відзе. Не ў першы раз юных біятланістаў прымалі Паўлавічы. Лыжная траса па густым снегавым покрыве была пракладзена непадалёку ад Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Вялікую дапамогу ў яе стварэнні, як і ў ранейшыя гады, аказала кіраўніцтва КСУП “Чырвоны баец”. Дырэктар гаспадаркі Сяргей Лянкевіч, дарэчы, – вялікі аматар спорту і, у прыватнасці, лыжнага, і заўсёды ахвотна садзейнічае юным спартсменам. Ды і пахва­рэць за іх ён у гэты раз прыйшоў асабіста…
Каманды ўстаноў адукацыі раёна прадставілі біятланістаў у чатырох узроставых катэгорыях: дзве старэйшыя групы (2004 і 2005–2006 г.н.), сярэдняя (2007–2008 г.н.) і малодшая (2009–2010 г.н.). Згодна ўмоў спаборніцтваў, старэйшыя школьнікі пераадольвалі тры кіламятровыя кругі, а ў прамежках паміж імі спрачаліся на агнявых рубяжах. На кожным з іх удзельнікам трэба было з пнеўматычнай вінтоўкі паразіць па пяць мішэней. Выкладчыкі фізічнай культуры і здароўя дапамагалі ім перазаражаць зброю.
У папярэднія гады найлепшую падрыхтоўку ў “Снежным снайперы” стабільна дэманстравалі вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Шэраг прадстаўнікоў школы потым паспяхова абаранялі гонар нашага раёна на абласных этапах, а некаторыя – Магілёўшчыны ў рэс­публіканскіх фіналах. Забягаючы наперад, адзначым, што і ў гэты раз падапечныя Валерыя Варо­ніча праявілі свае самыя лепшыя здольнасці як у лыжнай тэхніцы, так і ў стральбе. Як вынік – абсалютныя перамогі і ў асабістым заліку, і ў камандным, прычым ва ўсіх узроставых групах! Таму мы не будзем паўтарацца пры пераліку першых, а ў большасці і другіх месцаў прадстаўнікоў з гэтай установы адукацыі, а назавем толькі тыя, адкуль былі іншыя прызёры.
У самай старэйшай чэмпіёнамі сталі Радзівон Раманоўскі і Алена Волкава, другія месцы заваявалі Мацвей Каранкевіч з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Ксенія Чорная з Чыгірынскай СШ, замкнулі тройкі прызёраў Даніла Маліноўскі з Чы­гі­рын­скай СШ і Эве­ліна Кост­-
ка з СШ №2 імя К.П.Ар­лоўскага.
У юнакоў другой старэйшай групы перамогу святкаваў Уладзіслаў Якаўлеў, на другім месцы – яго таварыш па камандзе Аляксей Хархалёў, трэці рэзультат паказаў Ілья Філімонаў з Мышкавіцкай СШ. У дзяўчат з вялікім адрывам перамагла Анастасія Котава. І гэта не выклікала здзіўлення, бо дзяўчына яшчэ пазалетась паспяхова выступала за зборную каманду Магілёўшчыны на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Высокі клас яна пацвердзіла і зараз. “Срэбра” заваявала яе сяброўка па камандзе Аліна Ермалаева. Трэці рэзультат паказала прадстаўніца СШ №1 Кацярына Салановіч.
Для ўдзельнікаў сярэдняй і малодшай груп кругі на трасе былі ўдвая менш – па 500 м. Сярод біятланістаў сярэдняй групы першыя месцы заваявалі Андрэй Собалеў і Аліна Дырыкава, другія – Аляксандр Гур’янаў і Вікторыя Лазарава. “Бронза” дасталася Уладзіславу Куцянкову з Мышкавіцкай СШ і Аляксандры Смайлавай з СШ №1.
У самых малодшых удзельнікаў перамаглі Андрэй Якаўлеў і Ангеліна Сосава, другія месцы дасталіся Кірылу Дз’якаву з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, трэція – Арсенію Лыбзікаву з СШ №2 імя К.П.Ар­лоўскага і Паліне Сі­дарэн­ка з Паў­лавіцкай СШ імя Р.А.Ху­далеева.
У камандным заліку акрамя чэмпіёнаў з Паўлавіч на п’едэстал гонару (другія і трэція месцы адпаведна) ўзняліся наступныя каманды: самая старэйшая група – Чыгірынская СШ, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага; старэйшая – Мышкавіцкая СШ, Чыгірынская СШ; сярэдняя –
СШ №1, Мышкавіцкая СШ; малодшая – Мышкавіцкая СШ, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Абсалютная пераможца спаборніцтваў – каманда Паўлавіцкай школы – зноў па праву будзе прадстаўляць наш раён на абласных спаборніцтвах.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024