Темы

Велатрэк паддаўся “дрэсіроўцы” кіраўчан

Велатрэк паддаўся “дрэсіроўцы” кіраўчан

velo-1Насычанай была чатырохдзённая праграма рэспубліканскай Спартакіяды сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, якая праходзіла на велатрэку “Мінск-арэны” ў сталіцы Беларусі. 20 каманд з розных куткоў Беларусі з удзельнікамі 2000 года нараджэння і маладзей спрачаліся за права звацца мацнейшымі у краіне. Дастойна выступілі на спаборніцтвах прадстаўнікі Кіраўшчыны. Тым больш, што змагацца ім давялося з вельмі моцнымі і вопытнымі супернікамі.

Разнастайнасць і колькасць гонак, а таксама іх шчыльнасць паслабляцца не давалі на працягу кожнага дня спаборніцтваў. Камандная гонка праследавання з удзелам Ганны Васільковай, Ангеліны Шчарбаковай, Марыі Зайцавай і Вікторыі  Рудаковай стала для нашых дзяўчат “сярэбранай”. У камандным спрынце выступаючыя у парах Зайцава — Рудакова і Шчарбакова — Васількова крыху не дацягнуліся да медалёў: яны адпаведна чацвёртыя і пятыя. Юнакі ў каманднай гонцы праследавання занялі 8 месца, а ў камандным спрынце былі дзясятымі.

У групавой гонцы па ачках нарматыў кандыдата ў майстры спорту выканала Ганна Васількова, заняўшы пры гэтым трэцяе месца. Вікторыя Рудакова тут была чацвёртай. Заліковыя ачкі (а яны даваліся за занятыя першыя 15 месцаў) набралі кіраўчане і ў астатніх гонках: з выбываннем, скрэтчы, спрынце, гіце, індывідуальнай гонцы праследавання.

У агульным выніку перамогу святкавала моцная прафсаюзная каманда з Брэсцкай вобласці, куды ўвайшлі лепшыя веласіпедысты гэтага ўзросту з розных спартшкол. Яны змаглі абысці нават “кузню велакадраў” краіны — Мінскі гарадскі Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі. Замкнула прызавую тройку яшчэ адна зборная прафсаюзаў “Віцебск-Вікторыя”. Кіраўчанам да грозных супернікаў не хапіла усяго 30 ачкоў: з 251 балам наша ДЮСШ заняла ганаровае чацвёртае месца, што, безумоўна, можна лічыць паспяховым выступленнем.

Варта адзначыць таксама, што ўсе чацвёра вышэй названых нашых веласіпедыстак будуць прадстаўляць Магілёўшчыну на рэспубліканскай Спартакіядзе школьнікаў, якая налетась пройдзе ў абласным цэнтры на Дняпры. Ганна Васількова і Ангеліна Шчарбакова з верасня бягучага года перададзены ў рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Сюды ж у бліжэйшы час рыхтуюцца трапіць і іх сяброўкі па камандзе Марыя Зайцава і Вікторыя Рудакова.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Неделя кибербезопасности проходит в Кировском районе

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевском областном исполнительном комитете проходит заседание облисполкома и собрание делегатов VII Всебелорусского народного собрания от Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость