Темы

Яркае і бяспечнае лета разам з МНС

Яркае і бяспечнае лета разам з МНС

Доўгачаканая летняя сустрэча выратавальнікаў і выхаванцаў
дзіцячага сада №2 г.Кіраўска адбылася ў адзін з сонечных дзянькоў лета.

Малыя, убачыўшы чырвоную вялікую машыну, адразу зразумелі, што бяспечна!
З рабятамі выратавальнікі правялі прафілактычную гутарку па выкананні правілаў бяспекі ў летні перыяд. Затым для дзяцей былі арганізаваны бяспечныя гульні, дзе праявіўшы спрыт, хуткасць і дакладнасць, дзеткі выконвалі адзін за адным самыя складаныя заданні ад выратавальнікаў і тым самым замацоўвалі атрыманыя веды на практыцы.
А заключным эцюдам сустрэчы стала дэманстрацыя пажарнай машыны, у якой кожны змог пасядзець, паглядзець, што там знаходзіцца, і на імгненне адчуць сябе юным выратавальнікам.
А пасля атрыманых ведаў па бяспецы, у гарачы дзянёк змаглі рабяты астудзіцца пад кроплямі летняга дожджыку.
Дзіцячыя свавольствы з агнём. Гэты тэрмін знаёмы многім, вось толькі за ім стаяць не проста цікаўнасць і пястота дзяцей, а і фактар бацькоўскай бесклапотнасці.
Паважаныя дарослыя! Дзяцей заўсёды цягне да небяспекі, да забароненага і нязведанага. Апынуўшыся ў патрэбную хвіліну побач, вы прадухіліце бяду. Раскажыце дзецям пра тое, што ні ў якім разе нельга гуляць з запалкамі, запальніцамі, выкарыстоўваць
для распальвання бензін, газ і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці. Стварыце ўсе ўмовы, каб запалкі, бытавыя газавыя і электрычныя прыборы, бытавая хімія і таблеткі не сталі цацкай для малых. Пераканайцеся, што вокны ў пакоі, дзе гуляе дзіця, зачыненыя. Перш чым даверыць
малодшага дзіцяці старэйшаму, пераканайцеся, ці ведае ён, як паводзіць сябе ў выпадку неспадзяванай сітуацыі. Сыходзячы з хаты, не зачыняйце на замок дзяцей. Абавязкова папярэдзьце суседзяў ці сваякоў, калі па нейкіх прычынах вы вымушаныя пакінуць дзяцей адных.
Не дазваляйце дзецям купацца як у неўстаноўленых месцах, так і у басейнах без нагляду старэйшых. Кошт бестурботнасці – жыццё вашых дзяцей! А боль і віна ў тым, што здарылася, застануцца назаўсёды ў вашых сэрцах.
Беражыце дзяцей і сваё жыццё! Хай лета будзе бяспечным!
Аляксандр ЖУРАЎСКІ,
старшы інспектар СПiУГ РАНС.

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем