Темы

Ёсць і ў плаванні поспехі ў кіраўчан!

Ёсць і ў плаванні поспехі ў кіраўчан!

Пловцы-1 Пловцы-2Плаванне — даволі “цяжкі” ў асваенні від спорту для кіраўчан. Адна справа — паплаваць улетку ў вадаёме і зусім іншая — займацца прафесіянальна. Адсутнасць у райцэнтры басейна, безумоўна, накладвае свой адбітак. І ўсё ж асобныя жыхары раёна, нягледзячы на фінансавыя расходы, прывучаюць сваіх дзяцей да гэтага цудоўнага віду спорту, літаральна штодня адвозячы іх на заняткі ў басейн Бабруйска. Намаганні даюць плён: ёсць у кіраўчан нарэшце поспехі і ў плаванні!

Раённыя спаборніцтвы па плаванніў праграме Спартакіяды школьнікаў прайшлі на базе спартыўнага комплексу аг. Ціхінічы Рагачоўскага раёна Гомельшчыны. Удзел у іх прынялі 4 каманды. Перамогу атрымалі юныя плаўцы з СШ №1 райцэнтра. Аляксандр Аляксееў і брат з сястой Кірыл і Вольга Прыходзькі, якія шліфуюць уменні  на водных дарожках басейна ў Бабруйску, аказаліся мацнейшымі за сваіх апанентаў. Другое і трэцяе месцы занялі каманды Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева і Чыгірынскай СШ.

Каманда-пераможца абараняла гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Упершыню ў гэтым відзе спорту! У агульным заліку кіраўчане занялі 7-е месца з 10-ці каманд. У заплывах прынялі ўдзел 185 чалавек. Многія з сапернікаў, між тым, былі старэйшымі па ўзросце, шэраг з іх ужо носяць званне кандыдатаў у майстры спорту…

Ды і ў асабістым заліку ёсць добрыя вынікі. Вольга Прыходзька ў дзвюх дысцыплінах заваявала “бронзу”: на дыстанцыі 50 м вольным стылем яна змагалася з 45 плаўчыхамі, а на 100-мятроўцы брасам саперніцамі  нашай зямлячкі былі 12 дзяўчат. Дарэчы, і Вольга, і яе брат Кірыл пацвердзілі падчас выступленняў у Магілёве другі дарослы разрад, Аляксандр Аляксееў пацвердзіў першы юнацкі.

Яркай адметнасцю абласных спаборніцтваў стаў удзел у цырымоніі ўзнагароджвання юных спартсменаў славутай беларускай плаўчыхі Аляксандры Герасімені. Двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане і бронзавы прызёр галоўных сусветных спаборніцтваў у Рыа-дэ-Жанейра прадэманстравала ўдзельнікам майстар-клас і сфатаграфавалася з прызёрамі. Пашчасціла трапіць у аб’ектыў са знакамітай спартсменкай і Вользе Прыходзька.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара і з сайта fok.mogilev.by

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем