Темы

Ёсць кіраўскія надзеі ў “Надзеі”

Ёсць кіраўскія надзеі ў “Надзеі”

zenskiy-footbolЖаночы футбол усё больш заваёўвае папулярнасць ва ўсім свеце. Не выключэнне і наша краіна, дзе ў гульню нумар адзін, здаўна прызнаную мужчынскай, усё больш становяцца ўлюбёнымі прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва.

Папулярызуецца жаночы футбол і ў нашым раёне. На базе ДЮСШ ёсць спартыўны клас, дзе дзяўчаты з райцэнтра і навакольных вёсак спасцігаюць футбольныя веды і навыкі. Пры гэтым перыядычна замацоўваюць іх за межамі раёна. І не без поспехаў!..
Днямі ў Магілёве прайшло першынство вобласці сярод дзяўчынак у межах Праграмы развіцця жаночага футбола ў краіне. Калі прасцей сказаць, гэта быў своеасаблівы “прагляд кадраў” у лепшыя жаночыя футбольныя клубы рэспублікі з мэтай іх умацавання.
Удалым можна лічыць выступленне на спаборніцтвах юных футбалістак нашага раёна. Прадстаўніцы спартыўнага класа ДЮСШ 2005-2006 гадоў нараджэння пад кіраўніцтвам трэнераў Валерыя Галомзіка і Максіма Хамічэнкі правялі тры сустрэчы з вельмі моцнымі саперніцамі. Напачатку нашы дзяўчаты больш чым упэўнена ўзялі верх над равесніцамі з Магілёўскага раёна — 8:1. Па чатыры галы ў нашай камандзе забілі нападаючыя Віялета Вацура і Карына Красная. Наступны матч такім удалым для кіраўчанак не атрымаўся. Процістаяла ім каманда ДЮСШАР-7 з Магілёва — рэзерв каманды майстроў “Надзея”, адной з мацнейшых каманд краіны. Кіраўчанкі змагаліся, але клас узяў верх: на адзіны гол Віялеты Вацура магіляўчанкі адказалі ажно сям’ю забітымі мячамі. А вось бліжэйшы рэзерв “Бабруйчанкі” нашы дзяўчаты адолелі ўпэўнена — 3:0, што дазволіла кіраўчанкам заняць другое месца. Усе мячы зноў на свой рахунак запісала Віялета Вацура. Трапнасць нашай нападаючай не засталася па-за ўвагай зацікаўленых асоб. Віялета ўжо спрабавала свае сілы ў магілёўскай “Надзеі” летась. І сёлета яна — кандыдат нумар адзін у нападаючыя каманды прафесіяналак.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем