Здароўе — галоўнае багацце

У чарговы Дзень медыцынскага работніка, які адзначаецца ў гэтую нядзелю, ва ўсіх ёсць магчымасць яшчэ раз выказаць шчырыя, удзячныя словы ў адрас прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі на зямлі, якія стаяць на варце нашага здароўя, а часам выратоўваюць жыцці.
Напярэдадні прафесійнага свята медыкаў — наша размова з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Аленай КРУЦЬКО, якая з’яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і працуе ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і сацыяльным развіцці.
Алена Аляксееўна пачала гутарку з кадравага пытання і з задавальненнем адзначыла, што яно ў апошні час стаіць не так востра, як раней, і вырашаецца належным чынам:

— Кадравы састаў урачоў вузкіх спецыялізацый практычна ўкамплектаваны, няма толькі ўрача афтальмолага. На наступны год запланавана размеркаванне ў наш раён медработніка дадзенай спецыялізацыі. Працуе лор-урач, яго адсутнасць працяглы час была балючай праблемай.
Сёлета ў нашу ЦРБ размеркавана два ўрачы-тэрапеўты і педыятр, а таксама 13 сярэдніх медыцынскіх работнікаў — такой колькасці маладога папаўнення ў маёй практыцы яшчэ не было.
Хачу адзначыць, што асноўны касцяк калектыву – гэта вопытныя медработнікі, прафесіяналы сваёй справы. Высакароднай прафесіі медыка прысвяцілі жыццё сямейныя пары Латушкіных, Бурванаў, Жук. Прыбыўшы ў свой час пасля размеркавання ў Кіраўскую ЦРБ, шмат гадоў працуе тут А.Р.Дворкін. Граматны спецыяліст, актыўны член нашага калектыву, ветэран працы Т.І.Грыгорчык, яе дапамога ў дыягнастыраванні захворванняў неацэнная.
Адукаваныя, з прагрэсіўным мысленнем нашы маладыя кадры. Гэта сям’я Івана і Таццяны Трубкіных: ён — хірург, яна — гінеколаг (зараз у дэкрэтным водпуску). Педыятрычную службу раёна ўзначальвае Вольга Кішковіч, ураджэнка Кіраўшчыны, пасля заканчэння школы, далейшай вучобы ў медуніверсітэце вярнулася на малую радзіму і плённа працуе. Як і Дзмітрый Варацілкін, загадчык анестэзіёлага-рэаніматалагічнага аддзялення. Яго жонка Таццяна — урач-гінеколаг.
Спадзяюся, што нашы новыя кадры замацуюцца ў раёне, а іх праца стане важкім укладам ва ўмацаванне здароўя яго жыхароў.
Самае галоўнае, калектыў наш стабільны, яму многае па сілах як у прафесійнай дзейнасці, так і грамадскай рабоце, і ў добраўпарадкаванні тэрыторыі райбальніцы — гэта бачаць нашы пацыенты.
За добрасумленную працу з выпадку прафесійнага свята Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджваецца медсястра Л.Я.Маркевіч, грашовай прэміяй — эканаміст В.А.Тарашкевіч.
Радуе, што паступова працягвае ўмацоўвацца матэрыяльна-тэхнічная база.
На службе медыкаў — новыя электронныя тэхналогіі. Актуальная задача — увядзенне электроннага рэцэпта, асваенне праграмы па выдачы лісткоў часовай непрацаздольнасці.
У сваім сёлетнім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт А.Р.Лукашэнка падкрэсліў, што ахова здароўя застаецца сацыяльным прыярытэтам беларускай дзяржавы. У сусветным рэйтынгу па ўзроўні даступнасці для насельніцтва медыцынскіх паслуг Беларусь займае першае месца. Немалаважная задача, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, — павышэнне ўвагі да прафілактыкі захворванняў, фарміравання здаровага ладу жыцця.
Актуальнай застаецца дэмаграфічная праблема: на жаль, у нашым раёне сёлета смяротнасць значна перавышае леташні ўзровень.
Я не стамлюся паўтараць, што, у першую чаргу, самі людзі павінны надаваць увагу свайму здароўю, яго захоўванню і прадпрымаць для гэтага ўсе намаганні.
Напярэдадні прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў хочацца пажадаць самага галоўнага багацця для чалавека — здароўя — усім, і ў першую чаргу, медыкам, якія стаяць на варце здароўя людзей, каб не гучала знаёмая фраза “сапожник без сапог”. Шчасця і дабрабыту маім калегам!
Размову вяла
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх