Зімовыя віды спорту ў праграме раённай Спартакіяды школьнікаў Кіраўскага раёна завяршыліся спаборніцтвамі па лыжных гонках сярод юнакоў і дзяўчат.

Зімовыя віды спорту ў праграме раённай Спартакіяды школьнікаў Кіраўскага раёна завяршыліся спаборніцтвамі па лыжных гонках сярод юнакоў і дзяўчат.

Лыжные гонкиЗімовыя віды спорту ў праграме раённай Спартакіяды школьнікаў завяршыліся спаборніцтвамі па лыжных гонках сярод юнакоў і дзяўчат. Як паведаміла супрацоўніку інтэрнет-рэсурса рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” галоўны сакратар спаборніцтваў Людміла Ісакава, да ўдзелу было заяўлена 97 юных спартсменаў з 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Рабяты змагаліся за перамогу ў дзвюх узроставых групах (2001-2002 і 2003-2004 гадоў нараджэння) у камандным і асабістым першынстве. У парку ў раёне возера Селішчы, дзе праходзілі гонкі, удзельнікі пераадольвалі дыстанцыю ў 2 км, а старэйшым хлопцам яна была павялічана да 3 км.

І зноў на высокім узроўні паказалі лыжную падрыхтоўку вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева (кіраўнік Валерый Вароніч). Яны ўпэўнена занялі агульнакаманднае першае месца, шэраг прадстаўнікоў з навучальнай установы ўвайшлі ў лік пераможцаў і прызёраў у асабістым заліку. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя Мышкавіцкай (кіраўнік Аляксандр Якавец) і Чыгірынскай (кіраўнік Сяргей Іваніцкі) школ.

У малодшай узроставай групе сярод юнакоў перамогу святкаваў Ягор Сямёнаў. Яго сябар па камандзе Максім Няйштэтар з Паўлавіч стаў другім, замкнуў тройку прызёраў Арсеній Юрчанка з Мышкавіцкай СШ.

У дзяўчат лепшы вынік на фінішы паказала Крысціна Лазарава. Другое і трэцяе месцы адпаведна заваявалі Ульяна Варанчукова з Чыгірынскай і Алёна Каваленка з Мышкавіцкай школ.

Сярод старэйшых юнакоў найлепш удалося выступіць Міхаілу Маісеенку з Мышкавіцкай СШ. Яшчэ адзін прадстаўнік гэтай школы Максім Мярэдаў заняў другое месца. Трэці вынік паказаў Уладзіслаў Марцючэнка з Паўлавіч. У дзяўчат упэўненую перамогу атрымала вучаніца гімназіі Настасся Анісімава, другой стала Ганна Каравай з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, “бронза” — на рахунку Юліі Костка з Мышкавіцкай СШ.

 

 

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024