А ў падарунак — халадзільнікі і не толькі… Працягваецца ўшанаванне лепшых жывёлаводаў Кіраўшчыны па выніках работы за І квартал 2019 года

А ў падарунак — халадзільнікі і не толькі… Працягваецца ўшанаванне лепшых жывёлаводаў Кіраўшчыны па выніках работы за І квартал 2019 года

Ушанаванне лепшых калектываў і прадстаўнікоў жывёлагадоўлі раёна ў межах акцыі “Наш жывёлавод” у розных намінацыях раённага спаборніцтва па выніках работы за І квартал бягучага года працягвалася на іншых аб’ектах.

Нядаўна лепшыя работнікі ферм “Цяса” і “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” прымалі віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка райсельгас­харчу Аляксандра Сухадольскага, старшыні Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза Аляксандра Багеля, яго намесніка — выканаўчага дырэктара Магілёўскага аграпрамысловага саюза Аляксандра Серакова, старшыні раённага аграпрамысловага саюза Івана Рыняка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера. У сваіх сельгасарганізацыях да іх далучыліся дырэктар КСУП “Чырвоны баец” Сяргей Лянкевіч і намеснік дырэктара “Рассвета” па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава.

Як мы паведамлялі раней, калектыў фермы “Цяса” прызнаны лепшым па дарошчванні маладняку
БРЖ ад 3 да 6 месяцаў. Калектыў МТФ “Стаўпішчы” паказаў значныя вынікі сярод ферм, дзе ажыццяўляецца даенне кароў ў малакаправод. Акрамя таго, лідарамі раённага спаборніцтва з’яўляюцца мясцовыя працаўнікі: аператары машыннага даення Алена Дзікарэвіч і Ірына Міхалап, а таксама жывёлаводы на дарошчванні маладняку БРЖ Алена Кучынская, Раіса Новікава і Святлана Пятруша.
Калектыў МТК “Дваранінавічы” прызнаны лепшым сярод калектываў ферм і комплексаў, абсталяваных даільнымі заламі. Мясцовыя жывёлаводы Наталля Навуменка і Мікалай Фарчанаў — лідары раённага спаборніцтва сярод працуючых на адкорме БРЖ.

Госці, якія завіталі да жывёлаводаў, шчыра павіншавалі іх з заслужанымі перамогамі, пажадалі і надалей трымаць высокую планку ў рабоце, дасягаць яшчэ больш значных працоўных рэзультатаў. А да віншаванняў былі дададзены каштоўныя падарункі ад раённага аграпрамысловага саюза і райкама прафсаюза работнікаў АПК для паляпшэння бытавых умоў на жывёлагадоўчых аб’ектах. Калектывы фермы “Цяса” і МТК “Дваранінавічы” атрымалі сертыфікаты на халадзільнікі, а работнікам МТФ “Стаўпішчы” быў уручаны вялікі набор посуду. Кожны з названых лідараў спаборніцтва быў узнагароджаны Падзячным пісьмом і каштоўным падарункам. А да чаяпіцця калектывы атрымалі торты.

Спаборніцтва працягваецца, і, адпаведна, бу­дзе ўшанаванне лідараў. Нагадаем, што ў кожнай намінацыі калектывы і асобныя прадстаўнікі могуць атрымаць узнагароду толькі адзін раз на працягу аднаго года. Ёсць шанц вызначыцца і астатнім жывёлаводам. Каштоўныя падарункі,
як запэўніў Віктар Ставер, будуць і надалей, у тым ліку і халадзільнікі…

Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024