Калі захоўваць тэхналогію і старанна працаваць… (Вопыт работы рассветаўскіх жывёлаводаў фермы Цяса)

Калі захоўваць тэхналогію  і старанна працаваць… (Вопыт работы рассветаўскіх жывёлаводаў фермы Цяса)

Ферма Тесса-1Ферма Тесса-3 Ферма Тесса-2Ужо не першы год прадстаўнікі жывёлагадоўчай галіны ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага займаюць у працоўным спаборніцтве, праводзімым райкамам прафсаюза работнікаў АПК, лідзіруючыя пазіцыі па надоях малака, дарошчванні і вырошчванні маладняку БРЖ.
У іх ліку і невялікі, але зладжаны і адказны калектыў таварнай фермы “Цяса”, дзе ажыццяўляецца догляд за рамонтным маладняком БРЖ да 6-месячнага ўзросту. Сярэднясутачныя прывагі за мінулы год тут склалі 796 г, гэта лепшы паказчык у раёне.
Абслугоўваюць і даглядаюць цялят 6 чалавек: 4 аператары па дарошчванні — Святлана Гамершмідт, Ганна Сяргейчык, Алена Парфененка і Таццяна Костка, ветфельчар Валянціна Калеснік, даглядчык Віталь Бяляўскі. Узначальвае калектыў Валерый Сафончык. Кожны з іх — жывёлавод са стажам, валодае багатым прафесійным вопытам і такімі якасцямі, як неабыякавасць да выканання сваіх абавязкаў, імкненне дабівацца поспеху.

Усе цяляты, а зараз тут іх утрымліваецца 520 галоў, размешчаны ў хлеве па секцыях згодна ўзросту. Для таго, каб ім было цёпла, і яны не хварэлі, выкарыстоўваецца глыбокая падсцілка з саломы.
Як адзначыў загадчык фермы Валерый Сафончык, немалаважнымі аспектамі добрых прываг і захаванасці маладняку з’яўляюцца своечасовасць і збалансаванасць кармлення. Рассветаўцы ў гэтым плане строга прытрымліваюцца тэхналагічнага рэгламенту: выкарыстоўваецца толькі натуральнае пастэрызаванае малако, да 3-месячнага ўзросту выдаецца пакупны камбікорм КР-1, пазней — КР-2 уласнай вытворчасці. Свой станоўчы эфект у паляпшэнні захаванасці маладняку БРЖ дае і прымяненне пры кармленні электроннай мамай, з дапамогай якой кожны гадаванец знаходзіцца пад пастаянным кантролем. Выкарыстанне на ашыйніках цялят спецыяльных чыпаў, інфармацыя з якіх перадаецца на камп’ютар, дазваляе работнікам назіраць, як развіваецца жывёла, ці своечасова і ў поўным аб’ёме яна з’ядае неабходную норму кармоў. Калі ж цяляці доўгі час не п’е малако, гэта ўжо падстава для таго, каб яго агледзеў ветспецыяліст, высветліў прычыну.
Каб атрымаць добрую карову, неабходна працаваць з маладняком, пачынаючы з першых гадзін нараджэння, упэўнены загадчык таварнай фермы. Цяляці павінна атрымаць вызначаную дозу малодзіва. Толькі ў такім выпадку яно зможа мець пэўны імунітэт. Неабходна і ў далейшым прытрымлівацца паўнацэннага збалансаванага кармлення, прычым строга захоўваючы схемы.
Немалаважнымі складаемымі добрых прываг БРЖ з’яўляюцца сумленнасць, працавітасць і клапатлівыя адносіны да сваіх гадаванцаў работнікаў фермы.
Аператар Святлана Гамершмідт працуе на жывёлагадоўчым аб’екце “Цяса” амаль з моманту яго адкрыцця. Па словах жанчыны, іх ферма — своеасаблівы “дзіцячы садок”: усе гадаванцы патрабуюць пастаяннай увагі, пяшчоты і клопату. Гэта толькі на першы погляд яны ўсе падобныя адзін на аднаго, а на самой справе — розныя, кожны — са сваім характарам.
Трапляюць цяляты на “Цясу” да месячнага ўзросту, таму і адносяцца аператары да іх, як да малых дзяцей: прывучаюць самастойна піць малако, есці грубыя кармы. Асабліва прыходзіцца павазіцца з тымі, хто хварэе: ім патрабуецца асаблівы догляд, карміць даводзіцца з соскі.
Маладняк БРЖ знаходзіцца пад кругласутачным наглядам: ноччу аператары пазменна нясуць дзяжурства, у выпадку неабходнасці выклікаюць ветурача.
Увогуле, як адзначыў Валерый Сафончык, іх калектыў — гэта адзінае цэлае. Усе аднолькава клапоцяцца пра захаванасць маладняку, добрыя прывагі, працуюць не лічачыся з уласным часам. А інакш у нашай справе і нельга, — упэўнены Валерый Мікалаевіч, — бо непрыклаўшы намаганняў зараз, нельга ў будучым атрымаць карову з высокімі надоямі малака.
Пастаянная ўвага пытанню вырошчвання рамонтнага маладняку БРЖ на ферме “Цяса” надаецца і кіраўніцтвам таварыства: своечасова набываюцца неабходныя ветпрэпараты для вакцынацыі і лячэння цялят, закупляюцца якасныя і збалансаваныя камбікармы.
Адным жа з галоўных сакрэтаў пастаяннага дасягнення добрых вынікаў, загадчык фермы Валерый Сафончык лічыць строгае захоўванне тэхналогіі вырошчвання маладняку БРЖ.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Поспех юнага экскурсавода

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх