Рассветаўцы — у ліку лепшых жывёлаводаў Кіраўшчыны

Рассветаўцы — у ліку лепшых жывёлаводаў Кіраўшчыны

Васіль Саўчук з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў жывёлагадоўлі адносна непрацяглы час — чацвёрты год. Працуе аператарам машыннага даення ў даільнай зале МТК “Валосавічы”. Калісьці на ферме працавала яго маці, так што, Васіль пайшоў па яе слядах.
Здавалася б, не зусім звыклая прафесія для мужчыны — мы ўсе неяк прызвычаіліся, што на такіх участках пераважаюць паўсюдна прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. А Васіль вось у свой час смела ўзяўся за гэтую справу, палюбіў яе і паспеў зарэкамендаваць сябе з лепшага боку. Працуе старанна, захоўвае працоўную дысцыпліну, уважліва ставіцца да рабочага працэсу. І гэта выліваецца ў высокія вытворчыя паказчыкі. Па выніках работы за 10 месяцаў бягучага года найвышэйшай вытворчасці працы сярод аператараў машыннага даення дабіліся менавіта Васіль Саўчук разам са сваёй напарніцай Таццянай Недасекінай: з пачатку года ад гурта яны надаілі 1012817 кг малака, сярэдні надой ад кожнай рагулі склаў па 6534 кг.

Сярод аператаў па дарошчванні буйной рагатай жывёлы лідарства па выніках студзеня-кастрычніка — у калектыва МТФ “Цяса” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Удзельнікі ўдарнай брыгады самі сябе жартоўна называюць “дзве Святланы — два Віталя”. Віталь Бяляўскі, Святлана Гамершмідт, Святлана Бяляўская і Віталь Сяргейчык (на здымку) дабіліся ад сваіх гадаванцаў сярэднясутачных прываг у 917 грамаў — лепшы пакуль паказчык у раёне.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем