Старанна працуюць жывёлаводы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Адсюль і станоўчыя вынікі!

Старанна працуюць жывёлаводы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Адсюль і станоўчыя вынікі!

Аператары машыннага даення Жанна Кісель і Юлія Малахоўская, слесар малакаправода Алег Каваленка

Для жывёлаводаў часам “вялікага малака” лічыцца пара, калі сельгаспалеткі пакрываюцца густым зялёным покрывам сакавітых траў. У сельгаставарыствах раёна імкнуцца максімальна выкарыстаць гэты час, каб за кошт танных зялёных кармоў павялічыць надоі малака.

Несумненна, калі забяспечана трывалая кармавая база, створаны належныя ўмовы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, на належным узроўні вядзецца племянная і селекцыйная работа, то высокія надоі і прывагі будуць у любую пару года. Менавіта дзякуючы захаванню ўсіх вышэй названых крытэрыяў, а таксама зладжанай рабоце і разважліваму падыходу да справы калектывам МТК і МТФ “Пацава Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” ўдаецца працаваць па вытворчасці малака з прыбаўкай да ўзроўню мінулага года.

Не першы год у сельгас­таварыстве наладжаны выпас навацельных кароў. Гэтыя меры дазваляюць жывёле прайсці свое­асаблівы аздараў­ленчы курс на свежым паветры, паласавацца сакавітымі травамі. Што­дня на пашы выводзіцца больш за 400 галоў. Для кароў абсталяваны паілкі з вадой, дадаткова яны атрымліва­юць вітамінна-мінеральныя брыкеты.

У дойным статку тут утрымліваецца 700 галоў. Сярэднясутачныя надоі складаюць больш за 10 тыс. кг, на карову ў сярэднім выходзіць па 19 л. Усё яно ідзе на перапрацоўчае прадпрыемства гатункам “экстра” (!) і тлустасцю 4,0%. Дзякуючы гэтым паказчыкам сельгаставарыства атрымлівае дадатковыя грошы, а аператары машыннага даення — больш высокія заробкі.
Вядома, што за ўсімі гэтымі лічбамі — што­дзённая старанная і адказная праца людзей: ад спецыялістаў да радавых жывёлаводаў.

Умела кіруе вялікім калектывам загадчык фермы Святлана Карпава.
Высокіх паказчыкаў па надоях дасягаюць аператары машыннага даення кароў МТК Юлія Малахоўская, Жанна Кісель і Людміла Арцюхова. Жанчыны любяць сваю справу, добрасумленна падыходзяць да яе выканання, таму і вынікі не прымушаюць сябе чакаць.
Старанна працуюць на МТФ Людміла Булах, Інга Булах, Таццяна Казлова.
Увогуле, як адзначыла галоўны заатэхнік сельгаставарыства Алена Пашкевіч, калектыў жывёлаводаў на МТК і МТФ “Пацава Слабада” нібыта адна вялікая сям’я — кожны разумее, што працуе на агульны вынік.
Заўсёды хапае клопатаў у аператараў машыннага даення і даглядчыкаў. Але, як кажуць, ёсць за што працаваць: перавыкананне планавых паказчыкаў дазваляе ім атрымліваць нядрэнныя заробкі.
Добрых слоў заслугоўвае праца Наталлі Дрозд, Ганны Катомкінай, Святланы Русіновіч, Алены Вангілеўскай, Лідзіі Макаранка, Алены Чарапуха і Ларысы Комар. Гэтыя жанчыны літаральна ўкладаюць душу ў справу, якой займаюцца. Дзякуючы іх стараннасці цяляты растуць здаровымі, добра набіраюць вагу. У хлявах пануе чысціня і парадак, што таксама немалаважна для здароўя і захаванасці жывёлы.

З адказнасцю выконваюць свае абавязкі тэхнікі-асемянатары Ганна Вашукевіч і Ірына Чыжонак. Вельмі важна своечасова выявіць хворую жывёлу і пралячыць яе. Гэта дазваляе не толькі захаваць здароўе каровы, але і не “згубіць” у будучым малако. Гэтым на МТК займаецца ветурач Мікалай Жалязнякоў. Спецыялістам у сваёй справе з’яўляецца заатэхнік-селекцыянер Ігар Шыдлоўскі.

Добрых слоў заслугоўвае праца лабаранта Кацярыны Храмовіч, і гэта, нягледзячы на тое, што жанчына працуе на гэтай пасадзе ўсяго некалькі месяцаў. Дакладнасць у вымярэннях, ідэальная чысціна на рабочым месцы для яе з’яўляюцца нормай. Жанчына разумее, што менавіта ад яе ў тым ліку залежыць, якіх вытворчых паказчыкаў па малаку дасягне комплекс, якімі будуць заробкі працаўнікоў.
Дзякуючы адказным і добрасумленным работнікам жывёлагадоўчая галіна РАПТЗ працягвае развівацца і набіраць абароты.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Уважаемые кировчане! Примите поздравления с Днем Государственного герба, Государственного флага и Государственного Гимна Республики Беларусь.

12 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Отдыхаем, но и не забываем об опасности!

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Словы ўдзячнасці – ветэранам працы

10 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Кировщины! Примите поздравления с 79-й годовщиной Победы в Великой Отечественной войне!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие ветераны! Искренне поздравляем вас с 79-летием Великой Победы!

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Лукашенко: правда о Великой Победе оберегает нашу землю от угроз нового времени

9 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Победа в сердце отзовётся

8 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх