Укараненне сучасных тэхналогій дазваляе жывёлаводам ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага нарошчваць аб’ёмы вытворчасці

Укараненне сучасных тэхналогій дазваляе жывёлаводам ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага нарошчваць аб’ёмы вытворчасці

Жывёлагадоўля – адна з важнейшых галін аграрнага сектара. Ад эфектыўнасці яе работы залежаць эканамічны стан сельгасарганізацый, харчовая бяспека, стабільны экспарт беларускай прадукцыі на замежныя рынкі. Гэтаму пытанню была нададзена ўвага і на VI Усебеларускім народным сходзе. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ніколі не будзе дзяржавы, калі яна не зможа накарміць сваіх людзей. Беларусы не толькі поўнасцю забяспечваюць сябе прадуктамі харчавання, у тым ліку малаком і мясам, але і прадаюць іх у іншыя краіны блізкага і далёкага замежжа.
Будаўніцтва і мадэрнізацыя малочнатаварных ферм, прымяненне новых тэхналогій і сучаснага абсталявання, механізацыя вытворчых працэсаў, мэтанакіраваная работа па захаванні рацыёну кармлення, утрыманні статка, прафілактыкі захворванняў – усё гэта дазваляе нарошчваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, зніжаць яе сабе­кошт. Менавіта па такім шляху развіцця жывёлагадоўчай галіны ідуць у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Аператары машыннага даення МТФ “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валянціна Клімовіч і Валерый Абрамовіч, якія па выніках раённага працоўнага спаборніцтва ў ліку лідараў за 2020 год.

На пабудаванай МТФ “Мышкавічы” былі максімальна ўкаранёны сучасныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі.
Большасць працэсаў тут механізавана. Сярод “плюсаў” і тое, што малако не кантактуе са знешнім асяроддзем, з рукамі работнікаў, што станоўча адбіваецца на яго якасці і гатунковасці. Адным з крокаў у плане павышэння паядаемасці жывёлай кармоў для рассветаўцаў стала будаўніцтва кармавых сталоў са спецыяльным пакрыццём, якое не дазваляе масе акісляцца, а таксама прадухіляе працэс размнажэння шкодных бактэрый, здольных адмоўна ўплываць на якасць малака. У памяшканнях заўсёды светла: дах зроблены з полікарбаната, праз які паступае дастатковая колькасць натуральнага святла, такім чынам эканоміцца электраэнергія. На вокнах усталяваны спецыяльныя шторкі, якія ў выпадку халоднага надвор’я апускаюцца, падчас цяпла – хлявы правет­рываюцца. З навінак – падаграваемая падлога ў даільным і пераддаільным залах: у цеплыні малако не застойваецца ў вымені, каровы з лёгкасцю дояцца. Камфортна працаваць у такіх умовах і работнікам МТФ.
Прадуманая да дробязей тэхналогія ўтрымання жывёлы, а таксама дзякуючы павелічэнню дойнага статка, які зараз налічвае 600 галоў, правільна збалансаваным і энергетычным паўнацэнным рацыёнам, прыносяць свае станоўчыя вынікі. Калі за студзень 2020 г. валавы надой малака складаў 391455 т, то ў студзені бягучага – тут надаілі ўжо 593160 т.

На МТФ “Мышкавічы” лабарантам Тамара Чыкулаева працуе каля 6 месяцаў, дагэтуль 5 год адпрацавала на МТК “Кірава”. Да сваіх абавязкаў жанчына ставіцца з адказнасцю, разумее, што ад дакладнасці праведзеных ёю лабараторных даследаванняў залежаць і зарплаты работнікаў МТФ, і выручка сельгас­таварыства за здадзеную на перапрацоўчае прадпрыемства малочную прадукцыю.

З першага дня сваёй работы і дагэтуль на МТФ атрымліваюць малако толькі гатункам “экстра”. Сёлета сярэдні ўдой на карову на раздоі (ад 0 да 100 дзён) складае 37 л, а па ферме – 32,9 л. Зразумела, што такія малочныя “рэкі” бываюць толькі там, дзе строга захоўваюцца тэхналогіі. А яшчэ – ёсць надзейныя і добрасумленныя кадры, якія забяспечваюць штодзённую бесперабойную работу аб’екта.
Як адзначыла яго начальнік Ларыса Бародзіч, калектыў падабраўся адказны і добрасумленны, з такімі людзьмі вырашэнне многіх пастаўленых задач аказваецца па сілах. Значныя і важныя ўчасткі работы вядуць заатэхнік Марыус Бераснеў і тэхнік па штучным асемяненні Віталь Бяляўскі. Добрасумленна працуюць аператары машыннага даення Валянціна Клімовіч і Валерый Абрамовіч, якія па выніках працоўнага спабор­ніцтва ў ліку лідараў за 2020 год, Святлана Каралёва і Вікторыя Несцярэнка, на раздоі – Барыс Кукабака.
Без малога за 3 гады работы на МТФ забяспечаны замкнёны цыкл вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі: ад нараджэння цяля да яго ўводу ў асноўны статак. З радзільнага аддзялення пасля абагрэву і выпайкі малодзіва цяляты пераводзяцца ў пабудаваны хлеў-“тэнтавік” на 288 галоў. Утрыманне тут ажыццяўляецца ў індывідуальных станках, наладжаны строгі кантроль за вакцынацыяй і лячэннем, у выніку ўдалося дасягнуць практычна 100% захаванасці маладняку.
Па словах Ларысы Бародзіч, немалая заслуга ў гэтым і адказных кадраў – аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм Алены Логачавай, Святланы Новік і Алены Ставер, а таксама Юліі Шчэрбіч, якая даглядае цялят у радзільным аддзяленні.
На МТФ створаны належныя санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў. Маюцца пакоі для адпачынку і прыёму ежы, гардэроб і душавыя, устаноўлена пральная машына. Дзякуючы таму, што ў “Рассвеце” свой пашывачны цэх, няма праблем з забеспячэннем спецаддзеннем.
Мадэрнізацыя сельскай гас­падаркі, ініцыятарам правядзення якой у свой час стаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прынесла свае станоўчыя вынікі. Як было адзначана Прэзідэнтам на народным форуме, у мінулым годзе сельская гаспадарка адзіная ў краіне спрацавала з “плюсам” амаль на 6 працэнтаў. А гэта значыць – беларусы на правільным шляху.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024