Темы

Дзень аховы працы на Кіраўшчыне

Дзень аховы працы на Кіраўшчыне

_MG_0877 _MG_0894 _MG_0896 _MG_0901 _MG_0911 _MG_0918

Адным з асноўных накірункаў дзейнасці на прадпрыемствах, у арганізацыях, ва ўстановах з’яўляецца захаванне жыцця і здароўя работнікаў. Гэтаму ў сваю чаргу садзейнічае выкананне патрабаванняў аховы працы.  З мэтай удаскасналення работы ў дадзеным накірунку на базе УКП “Жылкамгас” быў праведзены выязны абласны семінар-вучоба, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, галоўныя інжынеры і інжынеры па ахове працы прадпрыемстваў ЖКГ вобласці.

У раённым Доме культуры ўдзельнікаў семінара-вучобы віталі намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Казлоў, намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі. Галоўны інжынер УКП “Жылкамгас” Іван Маркін правёў мэтавы інструктаж па ахове працы перад пачаткам заняткаў.

Удзельнікі семінара-вучобы былі падзелены на дзве групы, яны пабывалі на трох аб’ектах УКП “Жылкамгас”, дзе прадстаўнікі  прадпрыемства  расказалі і прадэманстравалі на практыцы захаванне бяспечных умоў працы.

У суправаджэнні намесніка дырэктара Анатоля Сцепановіча госці наведалі заакуток, размешчаны ў гарадскім парку, дзе ўбачылі рэдкіх птушак, а таксама заслухалі тлумачэнні аб бяспечных умовах догляду і ўтрымання насельнікаў. Быў дэталёва абмеркаваны няшчасны выпадак, які адбыўся ў мінулым годзе ў нашым заакутку: пры незахаванні правілаў па ахове працы страусам была нанесена траўма вартаўніку.

На водазаборы “Калінаўка” прысутныя разам з начальнікам лабараторыі Андрэем Чыстабаевым агледзелі санітарна-бытавыя памяшканні, пакой для прыёму ежы. Усе адзначалі выдатныя ўмовы, створаныя для работнікаў. Тут жа  слесары водаправодна-каналізацыйнага ўчастка Андрэй Акуліч, Яўген Дзямешка, Іван Белаглазаў, Іван Акуліч пад кіраўніцтвам майстра Пятра Садоўскага прадэманстравалі выкананне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па ахове працы пры ажыццяўленні работ у выпадку прарыву водаправода.

Пры наведванні гарадской грамадскай лазні была адпрацавана схема дзеянняў персанала пры  пажары па недапушчэнні траўміравання і чалавечых ахвяр. Кіраўчане прадэманстравалі зладжаныя дзеянні пры эвакуацыі грамадзян у момант задымлення мыйнага аддзялення. З дапамогай выратавальнікаў РАНС тры жанчыны былі эвакуіраваны, а адной пацярпелай была аказана першая медыцынская дапамога. Тлумачэнні давала загадчыца лазні Галіна Кісялёва.

Інжынер па ахове працы Наталля Гушчына расказала аб тым, як на прадпрыемстве праводзіцца перадзменны медыцынскі агляд на выяўленне работнікаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення.  Для гэтых мэт УКП “Жылкамгас” набыло 2 алкатэстары. Майстры штодзённа праводзяць медыцынскі агляд кожнага свайго работніка, аб чым робяць запіс у адпаведным журнале.

Удзельнікі семінара-вучобы пабывалі на біягазавай устаноўцы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Для іх таксама была наладжана экскурсія ў музей К.П.Арлоўскага.

Затым у Мышкавіцкім СДК адбылося пленарнае пасяджэнне пад кіраўніцтвам намесніка начальніка упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрыя Казлова.  Былі абмеркаваны і прааналізаваны пытанні аховы працы на прадпрыемствах ЖКГ вобласці, зроблены аналіз няшчасных выпадкаў, гаварылася аб правільнасці афармлення дакументацыі, ажыццяўленні грамадскага кантролю прафсаюзных органаў за аховай працы, абучэнні работнікаў прадпрыемстваў і інш.

Падчас падвядзення вынікаў семінара-вучобы адзначалася, што кіраўчане прадэманстравалі высокі арганізацыйны ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства, належны прафесійна-тэхнічны ўзровень спецыялістаў і радавых работнікаў. Было чаму павучыцца ў нашых камунальнікаў калегам з іншых рэгіёнаў вобласці!

Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем