Темы

Наш прафесіяналізм – ваш камфорт

Наш прафесіяналізм – ваш камфорт
У кацельні “ЦРБ”: слесар па рамонце Яўген Барышчык, машыністы Аляксандр Каралькевіч і Вадзім Пятруша.

Ацяпляльны сезон 2020-2021 падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Надвор’е ў мінулую зіму было даволі непрадказальным: пэўныя дні тэмпература паветра радавала “плюсамі”, а ў некаторыя – палохала 30-градуснымі маразамі і моцнымі снегападамі. Нягледзячы на гэта, спажыўцы цеплавой энергіі, якую прадастаўляе жыхарам раёна УКП “Жылкамгас”, адчувалі цеплыню ў дамах і кватэрах, у арганізацыях і ўстановах, на сацыяльных аб’ектах. Адказнымі за бесперабойную падачу цяпла былі майстры і аператары кацельнай гаспадаркі, якія паспяхова выканалі пастаўленыя перад імі задачы.

Вадзіцель Аляксандр Яскевіч.

У камфортных умовах падчас ацяпляльнага сезону працавалі работнікі райбальніцы, а іх пацыенты праходзілі лячэнне і медыцынскія працэдуры. Паклапаціліся пра цеплыню ў кабінетах і палатах аддзяленняў аператары кацельні, якая абслугоўвае медустанову.
Працэс ацяплення аб’ектаў аховы здароўя ажыццяўляецца кругласутачна: працуюць на кацельні “ЦРБ” пазменна 6 аператараў і 2 слесары па рамонце кацельні. Курыруе і кантралюе работу спецыялістаў і бесперабойную падачу цяпла майстар Мікалай Кед.

Напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі мы сустрэліся з дырэктарам УКП “Жылкамгас” Юрыем КІСЯЛЁВЫМ і папрасілі яго расказаць аб рабоце калектыву:

– Не памылюся, калі скажу, што ад добрасумленнай і зла­джанай дзейнасці камунальні­каў у значным сэнсе залежаць дабрабыт, камфорт і добры настрой жыхароў раёна.
Штодня праводзім добраўпарадкаванне горада і дваровых тэрыторый, займаемся вытворчасцю і рэалізацыяй цеплавой энергіі, абслугоўваннем жыллёвага фонду, кацельняў і цеплатрас. Сярод іншых відаў дзейнасці – рамонтна-будаўнічая вытворчасць, сантэхнічныя, электрамантажныя работы, аказанне рытуальных і транспартных паслуг і іншае.
Калектыў нашага прадпрыемства сустракае прафесійнае свята з добрым настроем. З нядрэннымі паказчыкамі ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці завяршылі мінулы год: выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісачнага работніка (да адпаведнага перыяду 2019 года) склала 105,8%, прыбытак ад рэалізацыі – 210 тыс. руб.
(+89,2% да ўзроўню 2019 го­да). Тэмп росту заработнай платы да аналагічнага перыяду 2019 года склаў 104,6%.
На балансе прадпрыемства 191 жылы дом, з іх 6 інтэрнатаў і 97 шматкватэрных дамоў, 22 кацельні, з якіх 18 працуюць на мясцовых відах паліва, 50,7 км цеплавых сетак, 221 км дарог (з іх 65 км у горадзе), 22,44 км тратуараў.
Пастаянна працуем над зніжэннем затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву. Надаецца ўвага пытанням энергазберажэння, павелічэння інвестыцый у асноўны капітал.
Паспяхова справілася з пастаўленымі задачамі ў бягучы ацяпляльны сезон асноўная галіна прадпрыемства – кацельная гаспадарка. Яе работнікі прадпрымалі ўсе намаганні, каб на належным узроўні забяспе­чыць цяплом жылы сектар, установы і арганізацыі, сацыяльныя аб’екты. Праводзімая работа па мадэрнізацыі цеплавой гаспадаркі дае станоўчыя вынікі, а выкарыстанне мясцовых відаў паліва дазваляе эканоміць нятанныя энергетычныя рэсурсы. Летась праведзена рэ­канструкцыя 2,5 км цеплавых сетак, што дазваляе значна зменшыць цепластраты.
Увагу надаем эстэтычнаму выгляду жылых будынкаў горада і сельскіх населеных пунктаў. У мінулым годзе ўведзена пасля капітальнага рамонту 2,066 м2 жылых дамоў (план выкананы на 100%). Сёлета гэтыя работы будуць працягнуты.
Сярод нашых асноўных задач – падтрыманне чысціні і парадку ў горадзе, сельскіх населеных пунктах. Вось і зараз, з надыходам цёплых веснавых дзён, пачынаем займацца ямачным рамонтам пакрыцця вуліц. Праводзім ачыстку вуліц і дваравых тэрыторый, вывозім смецце, ліквідуем стыхійныя звалкі. Штогод выконваем работы па ўпрыгожванні горада, для чаго афармляем кампазіцыі з дапамогай вялікай колькасці рознакаляровых кветак, вырашчаных уласнымі сіламі.
За ўсімі нашымі дасягненнямі стаіць штодзённая, часта кругласутачная праца зладжанага калектыву. Многія работнікі прысвяцілі жыллёва-камунальнай гаспадарцы не адзін дзясятак год. Гэта той касцяк, з якім па сілах выкананне пастаўленых задач. Ёсць і працоўныя дынастыі. Прыемна, што на змену ветэранам-камунальнікам прыходзяць дастойныя маладыя кадры, якія імкнуцца ўносіць у работу штосьці новае.
З нагоды прафесійнага свята вядучы інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў Сяргей Чабан удастоены Ганаровай граматы ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама. Рабочая па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Алена Кісялёва – Ганаровай граматы дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Магілёўскай вобласці”.
Ганаровай граматай райвыканкама будзе ўзнагароджана галоўны бухгалтар Наталля Вароніч, Падзячнымі пісьмамі – машыніст кацельні Міхаіл Амбрасёнак і трактарыст Аляксандр Казека. Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў будзе ўручана майстру Сяргею Хлапкову, Падзячнае пісьмо – аператару кацельні Дзянісу Сухараву.
Да прафесійнага свята плануем адзначыць граматамі і падзякамі УКП “Жымкамгас” шэраг нашых дастойных працаўнікоў, якія сваёй добрасумленнай працай уносяць значны ўклад у паляпшэнне якасці аказваемых камунальных паслуг. Так, граматамі будуць адзначаны – трактарыст Андрэй Бокач, машыністы кацельні Максім Лук’янаў, Яўген Шынкарэнка, Уладзімір Варанчукоў, грузчык Юрый Шыбкоў, рабочыя па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Аксана Кавалёва, рабочы Аляксей Зейдзін, майстар Вячаслаў Кулагін, сартыроўшчык другаснай сыравіны Ірына Салановіч, аператар дыспетчарскай службы Маргарыта Нічкасава, вадзіцель Валерый Дашкевіч і цеплатэхнік Алена Мацюшонак.
Хочацца спадзявацца, што ўсе паслугі, якія мы прадастаўляем: цяпло і святло ў дамах, добраўпарадкаваны, квітнеючы, чысты горад і сельскія населеныя пункты – будуць і ў далейшым прыносіць жыхарам Кіраўшчыны задавальненне.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость