Темы

Праца дзеля камфорту і прыгажосці – Кіраўскія камунальнікі адзначаюць прафесійнае свята

Праца дзеля камфорту і прыгажосці – Кіраўскія камунальнікі адзначаюць прафесійнае свята

У чацвёртую нядзелю сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Камунальная галіна ў Беларусі адна з самых старажытных, і яе стварэнне адносіцца яшчэ да першага тысячагоддзя. Што тычыцца Кіраўскай жыллё­ва-камунальнай гаспадаркі, то сваю дзейнасць яна пачала ў 1935 годзе.
Як кажуць, шмат вады выцекла з таго часу, гаспадарка некалькі разоў рэарганізоўвалася, але яе місія ва ўсе часы застаецца аднолькавай – задавальненне патрэб грама­дзян і грамадскіх спажыўцоў у жыллёва-камунальных паслугах. І што б мы ні гаварылі, людзі, якія працуюць у гэтай галіне, заслугоўваюць асаблівай павагі, бо яны нясуць адказнасць за стварэнне камфортных умоў нашага жыцця: забяспечваюць цяплом, асвятляюць вуліцы, раманту­юць дамы, упрыгожваюць паркі, наводзяць чысціню і парадак на лесвіцах, на вуліцах і прыдамавых тэрыторыях і інш. І робяць гэта ў святы і будні, у любую пару года, не звяртаючы ўвагі на капрызы надвор’я.
Сёння размова пойдзе пра тых, хто робіць наш горад чыстым і прыгожым, а значыць, камфортным і ўтульным для пражывання. Не сакрэт, што з кожным годам Кіраўск становіцца больш прывабным. Акрамя нас, кіраўчан, чысціню і парадак на вуліцах, у дварах, багацце зеляніны і кветак заўважаюць і госці нашага горада. Да прыкладу, летась да мяне прыязджалі расіяне (якраз на день горада), і было вельмі прыемна пачуць ад жанчыны, якая ўпершыню наведала наш горад, наколькі ёй тут спадабалася.
Адказвае за чысціню і прыгажосць на вуліцах, у дварах і пад’ездах шматпавярховак майстар Ганна Камінская. Наўрад ці хто ў Кіраўску не ведае гэтага дзіўнага і таленавітага чалавека, які валодае выдатным густам і шырокімі ведамі ў галіне батанікі. Ураджэнка Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ў 1978 годзе пераехала сюды разам з мужам і з тых пор лічыць Кіраўск сваім родным горадам. Доўгі час жанчына працавала на ачышчальных збудаваннях, і вось ужо сёмы год з’яўляецца майстрам у горадзе. Як адзначае кіраўніцтва прадпрыемства, Ганна Савельеўна – выдатны спецыяліст, любіць сваю справу і мае зацікаўленасць у яе выніках. Нягледзячы на тое, што кантынгент яе падначаленых няпросты, яна ўмее іх арганізаваць, бо да кожнага падыходзіць індывідуальна, з душой.
“Да любога чалавека можна знайсці падыход. Праўда, мне даводзіцца гэта рабіць як да сваіх падначаленых, так і да тых, для каго мы працуем, – гаворыць Ганна Савельеўна. – Чаго граху таіць, бывае ўсякае. Але ж вельмі хочацца, каб было як мага менш непрыемных момантаў, а падзяк – як мага больш. Лічу, што мае працаўнікі гэтага заслугоўваюць. Я ім часта кажу, што яны ў мяне самыя лепшыя! І гэта сапраўды так, бо менавіта іх стараннасцю, рукамі і спінамі ствараецца ўтульнасць, падтрымліваецца чысціня”.
З надыходам вясны ў Ганны Камінскай павялічваецца клопатаў. Ёсць план, ужо гатова першая расада кветак, якую, дарэчы, вырошчваюць самі камунальнікі ва ўласнай цяпліцы. Як толькі дазволіць надвор’е – нашы вуліцы “расцвітуць”, а пакуль клопат гаспадыні накіраваны на навядзенне санітарнага парадку ў горадзе, падрыхтоўку клумбаў.
“Рабіць горад чыстым, прыгожым і ўтульным – наша галоўная задача, – адзначае майстар. – Усяму, што раблю зараз, я навучылася ў дзяцінстве. Дапамагала бацькам па гаспадарцы, палола градкі, кветнікі. Усё гэта мне падабалася. Сваю ролю адыграла і вучоба ў Жыліцкім тэхнікуме. Я і зараз вучуся: калі бываю ў іншых гарадах, вёсках, то звяртаю ўвагу на добраўпарадкаванне і, калі што падабаецца, то яно знаходзіць сваё месца на вуліцах Кіраўска”.
Відавочна, што мая суразмоўніца – шчаслівы чалавек, любіць сваю работу, людзей, з якімі і для якіх працуе, зямлю і кветкі… А самае вялікае шчасце Ганны Савельеўны – дзве дачкі, сямёра ўнукаў і праўнучак. Усе яны любяць сваіх бацькоў, бабулю і дзядулю, любяць прыязджаць да іх, бо ведаюць, што іх тут заўсёды чакаюць…
Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость