Рамонт у пад’ездзе — за сродкі жыльцоў

Рамонт у пад’ездзе —  за сродкі жыльцоў

milliii3

У мінулым годзе была прынята пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, згодна якой зацверджаны пералік відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду, крыніцамі фінансавання якіх з’яўляюцца сродкі ўласнікаў, наймальнікаў жылых памяшканняў і членаў арганізацый забудоўшчыкаў.
Аб тым, што з прыняццем дадзенай пастановы на тэрыторыі нашага раёна ўдалося ўжо зрабіць у гэтым накірунку, за якія работы цяпер павінны плаціць жыльцы, мы папрасілі расказаць вядучага інжынера жыллёвага фонду УКП “Жылкамгас” Сяргея ЧАБАНА:

— Зараз рамонт пад’ездаў, за выключэннем тэхнічных памяшканняў, будзе весціся цалкам за кошт жыхароў. Так, плаціць неабходна будзе за ўсе аддзелачныя работы, такія, як расшыўка швоў, заладка трэшчын, выбоін, асобных участкаў сцен пад’ездаў, аднаўленне тынкоўкі і абліцоўкі сцен і столяў, выроўніванне іх, аднаўленне і ўмацаванне ляпных дэкаратыўных дэталяў, заладка выбоін і трэшчын у цэментных ці бетонных падлогах, работы па рамонце і замене пакрыццяў падлог. У гэтым жа пераліку — і ўсе віды малярных работ у пад’ездах, у тым ліку афарбоўка сцен, столяў, вокнаў і дзвярэй, трубаправодаў, ацяпляльных прыбораў, паштовых скрынак, рашотак, поручняў.
— Колькі ў бягучым годзе за кошт жыльцоў было адрамантавана пад’ездаў?
— Згодна плана неабходна было правесці бягучы рамонт у 28 пад’ездах. Ужо адрамантавана 26, у хуткім часе завершым работы яшчэ ў двух. Так што з даведзеным заданнем справімся поўнасцю. У наступным годзе работы па рамонце пад’ездаў будуць працягнуты, не сакрэт, што зрабіць яшчэ трэба нямала.
— Хто павінен выступаць ініцыятарам правядзення рамонтных работ?
— Гэта могуць быць як самі жыльцы, так і работнікі ЖКГ. Мы праводзім абследаванне жыллёвага фонду, выносім заключэнне і вызначаем аб’екты, якія неабходна адрамантаваць. Затым з жыхарамі праводзім агульны сход. На ім вызначаем пералік і якасць матэрыялаў, узгадняем каляровае афармленне пад’езду, віды работ, якія ўласнікі кватэр жадаюць правесці. Потым з усімі падпісваецца дагавор.
— А калі не ўсе жыльцы далі згоду на правядзенне рамонту?
— Затрачаная сума размяркоўваецца прапарцыянальна агульнай плошчы па ўсіх кватэрах у пад’ездзе. Такім чынам, у квітанцыі кожнага жыльца з’яўляецца радок “бягучы рамонт”. Паколькі гэтая жыллёва-камунальная паслуга адносіцца да асноўных, то плаціць за яе давядзецца ўсім жыльцам: у выпадку неаплаты будзе расці запазычанасць, а пры яе наяўнасці прадугледжаны санкцыі аж да высялення наймальнікаў і ўласнікаў кватэр. Сума на аплату выстаўляецца з растэрміноўкай на 3 месяцы.
— Праводзіць рамонтныя работы мае права толькі УКП “Жылкамгас”?
— Жыльцы могуць скарыстацца прапановамі любых падрадных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. А пры жаданні — і самі закупіць матэрыялы ды і адрамантаваць самастойна, што, вядома, будзе намнога танней. У Кіраўску, напрыклад, ужо ёсць грамадзяне, якія ўласнымі сіламі зрабілі рамонты ў пад’ездах сваіх дамоў. Атрымалася вельмі прыгожа і якасна, бо рабілі для сябе. Мы толькі падтрымліваем такую ініцыятыву. Жыльцы аднаго з пад’ездаў д.№63 па вул. Гагарына выказалі пажаданне правесці замену ваконных запаўненняў на “шклопакеты”, гэтыя работы зрабілі, вядома ж, стала не толькі прыгожа, але і значна цяплей у пад’ездзе. Паклапаціліся аб утульнасці ў сваіх пад’ездах жыхары дамоў №5, №9 і №65 па вул.Гагарына, №2 і №44 па вул. Валадарскага. Людзі разумеюць, што ствара-юць прыгажосць у сваім “агульным доме”.
— Колькі ў сярэднім каштуе правядзенне рамонтных работ, выкананых спецыялістамі вашай арганізацыі?
— Вядома, што сума залежыць ад кошту і якасці будматэрыялаў, колькасці кватэр у пад’ездзе. Стандартны рамонт пад’езда абыходзіцца дзесьці каля мільёна рублёў з адной кватэры. Гэта, у асноўным, малярна-тынковачныя работы.
— А якія работы па бягучым рамонце фінансуюцца з мясцовага бюджэту?
— Рамонт падмуркаў і сцен падвальных памяшканняў, сцен дамоў, перакрыццяў, дахаў, ваконных і дзвярных запаўненняў. Таксама не закране жыхароў аднаўленне балконаў, ганкаў, казыркоў над уваходамі ў пад’езды, унутраная аддзелка тэхнічных памяшканняў, вонкавая — фасадаў, усе віды сантэхнічных і электратэхнічных работ за выключэннем тых, што вядуцца ў кватэрах. Тое ж датычыць і сістэмы ацяплення, у тым ліку і рамонту трубаправодаў. Усе работы па вентыляцыі, халодным водазабеспячэнні (да першага вентыля ў кватэры), па водаадвядзенні (каналізацыі) — клопат камунальнай службы.
— Ёсць спадзяванне, што жыльцы дамоў, адрамантаваўшы пад’езды за ўласны кошт, будуць больш беражліва ставіцца да парадку на лесвічных клетках.
— Мяркую, што так. Таму што гэта будзе зроблена за іх грошы, а, значыць, кожны будзе лічыць гэта “сваім” і, адпаведна, у далейшым захоўваць і берагчы. Хацелася б, каб колькасць пад’ездаў, у якіх прыгожа і чыста, дзе растуць кветкі, з кожным годам толькі павялічвалася.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024