Темы

Рыхтуюцца да зімы кіраўскія камунальнікі

Рыхтуюцца да зімы кіраўскія камунальнікі

“Рыхтуй сані летам” – гэты выраз і яго сэнс добра вядомы ўсім. У поўнай меры яго разумеюць і кіраўскія камунальнікі. На двары апошнія дні лета, а работнікі УКП “Жылкамгас” старанна рыхтуюцца да ацяпляльнага сезону.
Згодна плана работ на бя­гучы год прадпрыемству сёлета неабходна замяніць цеплавыя сеткі ў райцэнтры агульнай працягласцю 2,5 км.
Работы над гэтым, якія запланаваны ў два этапы, зараз актыўна вядуцца. Першы этап, дарэчы, ужо завершаны. Як паведаміў рэдакцыі галоўны інжынер “Жылкамгаса” Міхаіл Бажкоў, на ўчастку ад кацельні “Цэнтральная” да інтэрната, што знаходзіцца на вул.Фрунзе, 43, цеплавыя сеткі поўнасцю абноўлены. Да работ прыступілі яшчэ ў пачатку чэрвеня. Старыя металічныя трубы, якія адслужылі больш за 25 год, заменены на папярэдне ізаляваныя (ПІ-труба), якія разлічаны на тэрмін эксплуатацыі не менш чым 50 год.
Другі этап замены цеплавых сетак плануецца пачаць на наступным тыдні і завяршыць да 20 верасня. Іх абновяць на ўчастку ад кацельні “СПТВ-220” да СШ №1.
Як запэўніў спецыяліст “Жылкамгаса”, праведзены рамонт дазволіць істотна паменшыць для прадпрыемства затраты на аказанне жыллёва-
камунальных паслуг. Ёсць падставы спадзявацца, што і ў дамах і кватэрах спажыўцоў стане цяплей і камфортней.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

150 гадоў з дня нараджэння Цёткі

15 июля 2026
Читать новость
Актуально

График выездов нотариуса Могилёвского нотариального округа

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Кировском районе продолжается трудовое лето-2026

14 июля 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

Профилактика инсульта

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Производственный отдел Кировского райпо: от традиций к инновациям

14 июля 2026
Читать новость
Актуально

Аграрыі КСУП «Чырвоны баец» паралельна вядуць жніво і корманарыхтоўку

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем