Темы

За вываз бытавых адходаў давядзецца адказваць!

За вываз бытавых адходаў давядзецца адказваць!

koniekonik1

Днямі адказнымі пасадавымі асобамі райвыканкама, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, УКП “Жылкамгас” у лясным масіве за могілкамі “Хамічы” затрыманы кіраўчанін Дзмітрый Аўсянікаў, які з гужавога транспарту згружаў бытавыя адыходы. Тым самым ён парушыў правілы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Як адзначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Трыбуш, дадзены грамадзянін будзе пакараны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якім прадугледжана накладанне штрафу на фізічную асобу ад 5 да 50 б.в.
Для таго, каб жыхары прыватных домаўладанняў не траплялі ў такую сітуацыю ў раёне распрацавана і зацверджана схема па вывазу ЦБА сіламі камунальнікаў на гарадскі палігон “Пеля”. Тым больш, што ў 2012 годзе прыняты Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь у новай рэдакцыі, на падставе якога кожны ўладальнік жыллёвага фонду (у тым ліку і прыватнага) абавязаны заключыць дагавор з УКП “Жылкамгас” на вываз бытавых адходаў. Гэта паслуга з’яўляецца асноўнай у жыллёва-камунальнай гаспадарцы і аказваецца насельніцтву ў абавязковым парадку.
Грамадзяне, пражываючыя ў індывідуальных жылых дамах і заключыўшыя дагаворы на вываз цвёрдых бытавых адходаў, абавязаны змяшчаць іх у санкцыянаваных месцах часовага захоўвання, якія вызначаюць камунальнікі.
У выпадку, калі грамадзянін захоча самастойна вывезці буйнагабарытныя прадметы карыстання на гарадскі палігон, яму неабходна звярнуцца да дырэкцыі УКП “Жылкамгас” і атрымаць дазвол.

Последние новости

Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость